Старшыня прэзыдыюму Нацыянальнай Акадэміі навук (НАН) Уладзімер Гусакоў паведаміў, што «ад сёньня ўводзіцца ў абарачэньне такое абагульняючае для ўсёй гуманітарыстыкі паняцьце, як „беларускі сьвет“».
Як адзначаецца ў Telegram-канале Нацыянальнай акадэміі навук, пра гэта Ўладзімер Гусакоў паведаміў на моладзевым навуковым форуме «Беларускі сьвет: погляд навукі і праваслаўя».
Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, адзначыў, што «ў цяперашні няпросты час важна глыбока пераасэнсаваць сваё мінулае і цяперашняе».
Старшыня Рады маладых навукоўцаў НАН Беларусі, дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Станіслаў Юрэцкі мяркуе, што «паняцьце „беларускага сьвету“ дазваляе разглядаць пытаньні мінулага і сучаснасьці ва ўзаемасувязі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Крыме абмяркоўваюць ролю расейскай мовы ў полікультурным сьвеце. Ёсьць і прадстаўнікі БеларусіІмаверна, гаворка ідзе пра аналяг так званай ідэалёгіі «рускага сьвету», якую прасоўвае Расея ва ўсіх дзяржавах, у якіх жывуць выхадцы з Расеі або размаўляюць па-расейску.
Тэрмін «рускі сьвет» выкарыстоўваюць для абазначэньня культурна-цывілізацыйнай, геапалітычнай і рэлігійнай канцэпцыі, якая мае на ўвазе аб’яднаньне расейскамоўнага насельніцтва па ўсім сьвеце.