Польшча створыць на мяжы зь Беларусьсю спэцыяльную буфэрную зону. Часовая забарона на знаходжаньне на пэўнай тэрыторыі ў зоне, прылеглай да дзяржаўнай мяжы зь Беларусьсю, пачне дзейнічаць 13 чэрвеня. Польскія ўлады ўжо ўводзілі такі рэжым падчас міграцыйнага крызісу ў 2021-2022 гадах.
Спэцыяльная зона працягнецца на некалькі дзясяткаў кілямэтраў, глыбінёй ад 200 мэтраў да 2 кілямэтраў. Яна будзе забясьпечваць ахову мяжы і бясьпеку польскіх памежнікаў ад нападаў з боку мігрантаў. Заезд туды будзе забаронены.
Польскі журналіст Руслан Шошын тлумачыць, што гэта мяняе для простых людзей, як мяняюцца адносіны паміж беларускімі і польскімі ўладамі і як рэагуюць у Польшчы на сьмерць вайскоўца на мяжы.
На думку польскіх уладаў, стварэннье буфэрнай зоны накіраванае на гарантаваньне бясьпекі як староньніх, так і супрацоўнікаў паліцыі, памежнікаў і вайскоўцаў, а таксама на абмежаваньне дзейнасьці груп кантрабандыстаў, якія спрыяюць незаконнай міграцыі.
6 чэрвеня ў Польшчы памёр шараговец 1-й Варшаўскай бранятанкавай брыгады Матэвуш Сітэк, паранены нажом 28 траўня на мяжы зь Беларусьсю. Раненьне вайсковец атрымаў падчас спыненьня спробы групы мігрантаў прарвацца праз сталёвую загароду зь беларускага боку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Буфэрную зону на мяжы Польшчы і Беларусі створаць 13 чэрвеня. Сталі вядомыя дэталі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 85% палякаў падтрымліваюць ужываньне зброі супраць мігрантаў, якія штурмуюць мяжу, — апытаньне