На месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група.
У Горадзенскай памежнай групе Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі паведамілі, што на ўчастку памежнай заставы «Вусава» знайшлі цела вайскоўца «з прыкметамі суіцыду».
Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, на месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ByPol паведаміў пра чаговую сьмерць беларускага вайскоўца-кантрактніка
«Маладога чалавека 2002 году нараджэньня прызвалі летась у кастрычніку на тэрміновую службу. На службе характарызаваўся станоўча. На момант трагедыі малодшы сяржант знаходзіўся ў памежным нарадзе па ахове дзяржаўнай мяжы», — паведамілі ў Горадзенскай памежнай групе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Сьвіслацкім раёне днямі загінуў вайсковец тэрміновай службы. Папярэдняя вэрсія — суіцыд