Зяленскі: Арміі РФ не ўдалося рэалізаваць іхную Харкаўскую апэрацыю

Харкаў

Расейскай арміі не ўдалося рэалізаваць іхную Харкаўскую апэрацыю, заявіў украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі.

«Гаварыў сёньня з Галоўкамам — у цэлым аб сытуацыі. Важкі вынік — тое, што расейскай арміі не ўдалося рэалізаваць іхную Харкаўскую апэрацыю. Максымальна цяпер іх стрымліваем і зьнішчаем расейскія падразьдзяленьні, якія заходзяць на нашу зямлю і тэрарызуюць Харкаўшчыну», — сказаў ён у сваім відэазвароце.

Зяленскі паведаміў, што Харкаўскі напрамак узмоцнены і будзе яшчэ больш узмоцненая.

Ён таксама заявіў аб рабоце над тым, каб забясьпечыць большую колькасьць рэзэрваў украінскай арміі.

«Дзякую Францыю і Эмануэль асабіста за яго ініцыятыву і падтрымку нашых прапаноў па трэніроўцы нашых ваяроў і забесьпячэньні брыгад. Разам мы рыхтуем новую сыстэмную аснову для трэніроўкі падразьдзяленьняў украінскай арміі», — дадаў ён.

Расейскія сілы з раніцы 10 траўня пачалі наступальныя дзеяньні ў Харкаўскай вобласьці ўздоўж украінска-расейскай мяжы. Ім удалося захапіць некалькі вёсак, зараз працягваюцца баі за Ваўчанск. Украінскія вайскоўцы паведамляюць, што на 8 чэрвеня «вялікая частка» Ваўчанская знаходзіцца пад кантролем Сіл абароны Украіны.

Галоўнакамандуючы ВСУ Аляксандр Сырскі 17 траўня заявіў, што войскі РФ пашырылі зону актыўных баявых дзеяньняў амаль на 70 кілямэтраў, спрабуючы прымусіць Украіну задзейнічаць дадатковую колькасьць брыгад са складу рэзэрву.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хутчэй без палітычнага матыву». Паліцыя Даніі расказала, хто напаў на прэм’ерку