Як паведамляе «Голас Амэрыкі», генэральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнбэрг заявіў:
«Мы ня бачым ніякай непазьбежнай пагрозы для каго-небудзь з членаў NATO. І цяпер, вядома, Расея больш занятая вайной ва Ўкраіне, яны перакінулі нямала сіл з тэрыторый, набліжаных да Фінляндыі і паўночнаэўрапейскіх краін, ва Ўкраіну».
Ён дадаў, што пазьней, «калі баявыя дзеяньні ва Ўкраіне кончацца, яны змогуць аднавіць гэтыя сілы», але нават у гэтым выпадку «гэта не азначае небясьпекі няўхільнага нападу супраць любога саюзьніка NATO».
«NATO — гэта 50% усёй вайсковай сілы сьвету, NATO — гэта самы магутны вайсковы альянс у сьвеце, і мэта таго, каб стаяць „адзін за ўсіх і ўсе за аднаго“, наш артыкул аб калектыўнай абароне па артыкуле 5, гэта перадухіляць напад», — заўважыў Столтэнбэрг.
Аляксандар Стуб пагадзіўся з тэзісамі Столтэнбэрга, а таксама дадаў:
«Ці азначае гэта, што мы не рыхтуемся? Вядома, не. Найлепшы спосаб перадухіліць вайну — гэта падрыхтавацца да яе. Але саму ідэю, што такая краіна, як Расея, неяк нападзе ці будзе запалохваць найбуйнейшы вайсковы альянс у сьвеце, я лічу дастаткова непраўдападобнай».
Ён дадаў, што саюзьнікі разглядаюць розныя варыянты і сцэнары, але ня бачаць непазьбежнай пагрозы з боку Масквы для Паўночнай Эўропы ці Балтыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шольц папярэдзіў Маскву пра «гатоўнасьць абараняць ад нападаў кожны квадратны мэтар тэрыторыі NATO»На днях ачольнік інарвэскай арміі Эрык Крыстаферсен заявіў у інтэрвію Bloomberg, што NATO мае ўсяго два-тры гады, каб падрыхтавацца да магчымай канфрантацыі з Расеяй з-за таго, што Крэмль нарошчвае сваю ваенную моц.
Раней выданьне Telegraph паведамляла, што NATO распрацоўвае шматлікія «наземныя калідоры», каб у выпадку вайны Расеі на тэрыторыі ўсходнеэўрапейскіх краін альянсу скідаць амэрыканскія войскі і зброю на лінію фронту.
У той жа час, напярэдадні нямецкі ўрад зацьвердзіў новыя рамачныя рэкамэндацыі па агульнай абароне, якія замяняюць папярэднія рэкамэндацыі ад 1989 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін прыгразіў пастаўкамі ракетнай зброі праціўнікам заходніх краін