Дата дня
6 чэрвеня 1841 году нарадзілася Эліза Ажэшка, польска-беларуская пісьменьніца.
Раньнія раманы і аповесьці Ажэшкі «Пан Граба», «Марта» прысьвечаныя тэме барацьбы жанчын за свае правы. Шырокае прызнаньне пісьменьніцы прынесьлі раманы «Над Нёманам», «Мэір Езафовіч», «Арганаўты», апавяданьні са зборніка «З розных сфэраў», аповесьці з жыцьця беларускага сялянства «Нізіны», «Дзюрдзі», «Хам» і інш. Эліза Ажэшка была двойчы намінаваная на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры (у 1904 і 1909).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пісьменьніцай яе зрабіла паўстаньне 1863 году. 10 фактаў пра Элізу АжэшкаТаксама ў гэты дзень
1664 — войска гетмана Міхала Казімера Паца перамагло маскоўскае войска пад Віцебскам.
1757 — пажар зьнішчыў віцебскі Ніжні замак, які пасьля так і не аднавіўся.
1794 — адбылася бітва пад Шчэкацінамі, паміж войскамі Рэчы Паспалітай і аб’яднанымі войскамі Расейскай імпэрыі і Каралеўства Прускага.
1962 — заснавана Беларускае таварыства аховы прыроды.
1982 — адбылося ізраільскае ўварваньне ў Лібан.
1996 — стварылі Беларускую лігу інтэлектуальных каманд, якая ладзіць інтэлектуальныя гульні і турніры. Напрыклад, «Што? Дзе? Калі?», «Свая гульня», «Эрудыт-квартэт» і іншыя.
У гэты дзень нарадзіліся
1686 — Антоні Юзэф Жалкоўскі, рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп.
1762 — Вiсарыён Паўлаў, архітэктар.
1799 — Аляксандар Пушкін, расейскі паэт і пісьменьнік.
1864 — Іван Здановіч, лекар, дабрачынец, заснавальнік вучылішча для сьляпых у Менску.
1875 — Томас Ман, нямецкі пісьменьнік.
1910 — Антон Антановіч, мовазнавец, дасьледнік кітабаў.
1950 — Аляксей Дудараў, драматург.
У памяці
1934 — Браніслаў Эпімах-Шыпіла, беларускі выдавец, мовазнавец, культурны і рэлігійны дзеяч.
1961 — Карл Густаў Юнг, нямецкі і швайцарскі псыхіятар.
1964 — Альбіна Асіповіч, амэрыканская спартоўка беларускага паходжаньня.
1991 — Стэн Гэтц, амэрыканскі джазавы саксафаніст.
2011 — Уладзімер Конан, беларускі філёзаф, літаратуразнаўца, крытык.
2018 — Эдуард Зарыцкі, кампазытар, народны артыст Беларусі.
2022 — Мікола Аляхновіч, літаратар, лінгвіст.