Беларускі фонд спартовай салідарнасьці (БФСС) афіцыйна заявіў, што пачаў праверку беларускіх атлетаў, якія атрымалі ліцэнзіі на Алімпіяду-2024 у Парыжы. Іх правераць на адпаведнасьць крытэрам нэўтральнасьці.
Працэдура вэрыфікацыі працягнецца з 4 чэрвеня па 15 жніўня. У працэсе адмыслоўцы БФСС удакладняць інфармацыю аб прыналежнасьці атлетаў да сілавых структураў, а таксама правядуць аналіз сацыяльных сетак і лічбавых сьлядоў на наяўнасьць выказваньняў у падтрымку ваенных дзеяньняў расейскіх войскаў ва Ўкраіне і наконт іншых узброеных канфліктаў.
Праект Фонду ажыцьцяўляецца сумесна з Global Athlets (Канада), Athletes for Ukraine (Украіна) і Open Society Foundation (ЗША). Таксама БФСС зьвярнуўся да сваіх чытачоў праз сацыяльныя сеткі з просьбай ад дапамозе:
«Калі вы валодаеце інфармацыяй пра спартоўцаў, якая можа дапамагчы нашай вэрыфікацыі, вы можаце даслаць яе праз наш тэлеграм-бот: @bssfbot».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 26 беларускіх спартоўцаў у 11 відах спорту атрымалі алімпійскія ліцэнзіі. Яны выступяць у нэўтральным статусеРаней кіраўнік БФСС Аляксандар Апейкін заявіў, што «рашэньне МАК наконт фармату ўдзелу ў Алімпіядзе ўзважанае і кампраміснае».
У траўні вядомыя прадстаўнікі беларускага спорту, сярод якіх Аляксандра Герасіменя, Алена Леўчанка, Алег Дулуб, Вольга Мазуронак, выдалі заяву, у якой выказалі недавер Беларускаму фонду спартовай салідарнасьці (БФСС) і ягонаму цяперашняму кіраўніку Аляксандру Апейкіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вядомыя спартоўцы выказалі публічны недавер кіраўніку Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Апейкіну