Дзень у гісторыі
1634 — Палянаўскім мірам была скончана Смаленская вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай.
1800 — у Вашынгтоне завяршылася будаўніцтва Белага дому, і ў яго засяліліся першыя насельнікі: прэзыдэнт Джон Адамс з жонкай.
1972 — паэт Іосіф Бродзкі накіраваўся ў вымушаную эміграцыю з СССР.
1989 — на плошчы Т'яньаньмынь у Пэкіне канчаткова здушылі студэнцкую дэманстрацыю пратэсту.
1989 — у Польшчы адбыліся першыя часткова свабодныя парлямэнцкія выбары, на якіх, нягледзячы на квоты для камуністычнага рэжыму, перамог рух «Салідарнасьць».
1993 — Вярхоўны Савет Ьеларусі зацьвердзіў «антыкарупцыйную камісію» і выбраў яе старшыню. З гэтага прызначэньня пачаўся імклівы рух Аляксандра Лукашэнкі да пасады прэзыдэнта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фатальны ўзьлёт адной кар’еры, які можна было спыніць. 30 гадоў таму Лукашэнку выбралі старшынём антыкарупцыйнай камісііУ гэты дзень нарадзіліся
1867 — Густаў Манэргайм, маршал Фінляндыі, прэзыдэнт Фінляндыі ў 1944–1946.
1946 — Людміла Бржазоўская, балерына, народная артыстка БССР.
1972 — Віктар Сьлінко, паэт.
У памяці
1847— Стафан Грабоўскі, вайсковы дзеяч, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1794 г.
1872 — Станіслаў Манюшка, беларускі і польскі кампазытар.
1953 — Язэп Варонка, першы прэмʼер і міністар замежных спраў ураду БНР.
1986 — Канстанцыя Буйло, паэтка.
2013 — Юрась Бушлякоў, беларускі мовазнаўца, супрацоўнік беларускай рэдакцыі Радыё Свабода. Адзін з суаўтараў кнігі «Беларускі клясычны правапіс».