«Ваша прыхільнасьць натхняе нас на далейшую барацьбу за свабоду і справядлівасьць у Беларусі», — напісала палітык у сацсетцы X.
Ціханоўская наведвала Рым 5–7 ліпеня 2023 года. Падчас візыту яна правяла сустрэчы з прэм’ер-міністрам, міністрам замежных спраў Італіі, парлямэнтарыямі, прадстаўнікамі прафсаюзаў, экспэртамі і медыя.
Паведамлялася, што на сустрэчах абмяркоўвалася разьмяшчэньне расейскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі, стратэгія па вызваленьні палітвязьняў, санкцыі і ізаляцыя рэжыму, падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасьці, незалежных мэдыя і інш.
З прэм’ер-міністркай Італіі Джорджай Мэлёні Ціханоўская сярод іншага абмеркавала абарону беларускай незалежнасьці і ізаляцыю рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская ў Рыме сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Італіі Джорджай Мэлёні. ФОТАЯк паведамляе афіцыйны сайт кіраўніка Беларусі, Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Італіі з нацыянальным сьвятам — Днём абвяшчэньня Рэспублікі.
Лукашэнка адзначыў, што «на працягу доўгіх гадоў Беларусь і Італія пасьпяхова супрацоўнічаюць па шырокім спэктры напрамкаў, уключаючы гуманітарныя кантакты, эканоміку, культуру і адукацыю».
«Нас аб’ядноўвае трапяткое стаўленьне да сямʼі, дзяцей і бацькоў. Многае ў нашых краінах робіцца для падтрымкі моладзі, жанчын, аховы хрысьціянскіх каштоўнасьцей, — гаворыцца ў віншаваньні. — Нам ёсьць чым ганарыцца і чаму навучыцца адзін у аднаго».
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасьць, што, нягледзячы на няпростую каньюнктуру, беларусы і італьянцы прадоўжаць разам працаваць і сябраваць, садзейнічаючы ўзаемаразуменьню і дыялёгу ў Эўропе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка і Захад: Куды кіраўнік Беларусі езьдзіў і ад якіх паездак адмаўляўся?