Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.
Як паведамляецца, прадпрыемствы дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС «гатовыя вырабіць для праваахоўнікаў Манголіі формавае адзеньне, абутак, спэцыяльны рыштунак».
«МУС Беларусі адкрытае для ўзаемадзеяньня ў шырокім спэктры пытаньняў», — заявіў Кубракоў.
Міністар унутраных справаў знаходзіцца ў Манголіі ў рамках дзяржаўнага візыту ў гэтую краіну Аляксандра Лукашэнкі. Візыт праходзіць 1–4 чэрвеня, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Былыя палітзьняволеныя, у асноўным жанчыны, пасьля вызваленьня ня раз паведамлялі, што ў беларускіх папраўчых установах наладжаная вытворчасьць формавага адзеньня для сілавых ведамстваў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як мангольскія СМІ і прэсавыя службы дзяржаўных органаў адрэагавалі на прыезд Лукашэнкі«Падзеі, якія адбываюцца ў сьвеце, пацьвярджаюць, што асаблівую ўвагу неабходна надаваць супрацьдзеяньню ўсім відам і формам злачыннасьці, супрацоўніцтву ў праваахоўных пытаньнях паміж краінамі. Пасьпяхова супрацьстаяць сучасным выклікам і пагрозам магчыма толькі разам», — сказаў Кубракоў у Манголіі.
МУС Беларусі, паводле яго, зацікаўленае ў разьвіцьці супрацоўніцтва з мангольскім праваахоўным ведамствам у шэрагу кірункаў: бясьпека дарожнага руху, паляпшэньне праўнага становішча грамадзян дзьвюх краін, устанаўленьне практычных кантактаў і абмен перадавым досьведам, у тым ліку ў навучаньні спэцыялістаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шыюць форму сілавікам за 20 рублёў у месяц. Былая палітзьняволеная расказала, як працуюць у жаночай калёнііКубракоў таксама зьвярнуў увагу на «пэрспэктыўнасьць узаемадзеяньня ў маштабах міжнародных арганізацыяў, такіх як Нарада міністраў унутраных справаў і грамадзкай бясьпекі дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва». У рамках гэтай арганізацыі, як сьцьвярджаецца, прымаюцца «эфэктыўныя захады для супрацьдзеяньня транснацыянальнай злачыннасьці і ўмацаваньня калектыўнай бясьпекі».
«Мы маем выпрацаваную сыстэму падрыхтоўкі замежных праваахоўнікаў і гатовыя аказаць усялякае спрыяньне ў навучаньні мангольскіх паліцыянтаў. Гэта можа быць арганізацыя кароткатэрміновых курсаў на базе Акадэміі МУС, павышэньне кваліфікацыі ў міжнародным навучальным цэнтры сталічнай міліцэйскай ВНУ», — дадаў кіраўнік ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сёньня я буду, як і заўсёды, гучна сьмяяцца». 10 фактаў пра Марыю Калесьнікаву на волі і за кратамі