1 чэрвеня літоўскі пункт пропуску «Меднікі» (зь беларускага боку — «Каменны Лог») часова прыпыніў афармленьне грузавога транспарту, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.
1 чэрвеня літоўскі бок часова не афармляе грузавы транспарт з 6 да 18 гадзінаў у сувязі з правядзеньнем тэхнічных работ. Афармленьне спынілі як на ўезд у Літву, так і выезд зь яе. Кіроўцам пры плянаваньні маршруту ў Літву на час абмежаваньняў раяць выбіраць суседні пункт пропуску Беняконі — Салечнікі.
Афармленьне легкавога транспарта і аўтобусам адбываецца ў штатным рэжыме.
Чэргі на мяжы Беларусі і Эўразьвязу
На 8-ю гадзіну раніцы 1 чэрвеня ў чэргах на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу стаялі 2090 фураў, 600 легкавых аўтамабіляў і 65 аўтобусаў, паведамляе Памежны камітэт Беларусі.
А 8-й гадзіне раніцы 1 чэрвеня ў чэргах стаялі фураў, зь іх:
- 760 фураў на памежным пераходзе Каменны Лог — Меднікі (Літва),
- 750 — на памежным пераходзе Беняконі — Салечнікі (Літва),
- 480 — у пункце пропуску Грыгораўшчына — Патэрніекі (Латвія),
- 100 — у пункце пропуску Казловічы — Кукурыкі (Польшча).
Верагодна, у сувязі з прыпыненьнем афармленьня грузавога транспарту ў пункце пропуску Меднікі, чэргі на мяжы зь Літвой 1 чэрвеня будуць расьці.
Чэргі легкавога транспарту цяпер найбольшыя — на мяжы з Польшчай. На 8-ю раніцы ў чэргах на мяжы з краінамі ЭЗ стаялі 600 легкавых аўтамабіляў, зь іх:
- 400 — у пункце пропуску Берасьце — Цярэспаль (Польшча),
- 110 — Беняконі — Салечнікі (Літва),
- 90 — Каменны Лог — Меднікі (Літва),
- у пункце пропуску Грыгораўшчына — Патэрніекі (Латвія) чаргі не было.
Чарга з аўтобусаў — толькі на мяжы з Польшчай (на 8-ю раніцы 1 чэрвеня ў чарзе стаялі 65 аўтобусаў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праз чэргі на выезд у ЭЗ на некаторых пунктах пропуску праходжаньне мяжы займае да двух дзён