Дата дня
31 траўня 1919 году Эдвард Вайніловіч і Лявон Дубейкаўскі ініцыююць стварэньне ў Варшаве Польска-Беларускага таварыства для палітычнай падтрымкі ідэі фэдэрацыйнага саюзу Беларусі і Польшчы («для ўзаемнага пазнаньня і збліжэньня Польшчы і Беларусі») у час вырашэньня лёсу беларускіх земляў ва ўмовах польска-савецкай вайны (1919—1920 гг).
У склад кіраўніцтва таварыства ўвайшлі былі прэм’ер БНР Раман Скірмунт, буйны дзеяч Беларусі Эдвард Вайніловіч, мовазнаўца Браніслаў Тарашкевіч і інш. Пазьней да дзейнасьці далучыліся княгіня Магдалена Радзівіл і граф Ежы Чапскі. Дзеячы дамагаліся прызнаньня іх палітычнага праекту ў Пілсудзкага і кіраўнікоў Эўропы. З гэтай прычыны Раман Скірмунт зрабіў візыты ў Нямеччыну, Францыю і Швайцарыю. Перамовы, аднак, імгненных вынікаў не далі.
У верасьні 1921 году Польска-беларускае таварыства спыніла сваё існаваньне, бо не ўдалося дасягнуць галоўнай мэты — стварэньня польска-беларускай фэдэрацыі: паводле пастановы Рыскай мірнай дамовы, толькі заходнебеларускія землі былі ўключаныя ў склад Польшчы, прычым — у статусе звычайных польскіх ваяводзтваў, бязь іх аўтаномнага статусу.
Таксама ў гэты дзень
1792 — самараспусьціўся Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай. Найвышэйшым дасягненьнем Сойму лічыцца прыняцьце Канстытуцыі 3 траўня.
1859 — у Лёндане запусьцілі гадзіньнік на вежы Біг-Бэн.
1863 — царскія карнікі арыштавалі Аляксандра Аскерку, аднаго зь лідэраў антырасейскага паўстаньня 1863–1864 гадоў.
1997 — Леанід Кучма і Барыс Ельцын падпісалі Дамову аб сяброўстве, супрацоўніцтве і партнэрстве паміж Украінай і Расейскай Фэдэрацыяй.
У гэты дзень нарадзіліся
1556 — Юры Радзівіл, царкоўны й дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
1640 — Міхал Вішнявецкі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі ад 1669 да 1673 году.
1651 — Элеанора Марыя Юзэфа Габсбург, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, пасьля княгіня лятарынская.
1809 — Франц Ёзэф Гайдн, аўстрыйскі кампазытар.
1930 — Клінт Іствуд, амэрыканскі кінаактор і рэжысэр.
У 1948 — Сьвятлана Алексіевіч, беларуская пісьменьніца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 2015 год. Алексіевіч — аўтарка кніг «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд» і іншых.
У памяці
1800 — Міхал Казімер Агінскі, вялікі гетман літоўскі, мэцэнат і кампазытар. Агінскі быў кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай, змагаўся з расейскім захопам беларускіх земляў. Ягонае войска пацярпела паразу ад арміі Суворава ў вядомай бітве пад Сталовічамі. З ініцыятывы і на сродкі Міхала Казімера пабудаваны Агінскі канал.
1937 — Ян Гамарнік, савецкі военачальнік, дзяржаўны і партыйны дзеяч.
1979 — Францішак Чарняўскі, беларускі рэлігійны дзеяч.