1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Быў заснаваны ў лістападзе 1949 году ў Парыжы рашэньнем кангрэсу Міжнароднай дэмакратычнай фэдэрацыі жанчын. Упершыню Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначылі ў 1950 годзе.
Дзень у гісторыі
1836 — закладзены першы камень Берасьцейскай крэпасьці.
1862 — на ўсёй тэрыторыі ЗША скасавалі рабства.
1916 — у Вільні стварылі Беларускі клюб.
1918 — у Менску адкрылася кансэрваторыя.
1933 — у Менску адкрылі Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (з 1991 году — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт).
1990 — прэзыдэнт ЗША Джордж Буш (старэйшы) і савецкі лідэр Міхаіл Гарбачоў падпісалі дамову аб спыненьні вытворчасьці хімічнай зброі.
2021 — Сьцяпан Латыпаў зрабіў спробу самагубства ў судзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволены Латыпаў спрабаваў парэзаць горла ў залі суду. Яго праапэравалі ў шпіталі. Кажуць, што пагрозы жыцьцю ўжо нямаУ гэты дзень нарадзіліся
1804 — Міхал Глінка, расейскі кампазытар, паходзіў са смаленскай шляхты.
1911 — Якуб Міско, беларускі пісьменьнік, журналіст.
1926 — Мэрылін Манро, амэрыканская кінаакторка, сьпявачка, сэкс-сымбаль.
1928 — Леакадзія Шышэя, удзельніца паваеннага супраціву, сяброўка падпольнай слонімскай арганізацыі, нявольніца ГУЛАГу.
1945 — Аляксей Кузьміч, беларускі мастак.
1946 — Генрых Далідовіч, пісьменьнік.
1954 — Алесь Асташонак, беларускі пісьменьнік, перакладчык.
1954 — Сяргей Журавель, актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі. 70 гадоў
1963 — Ігар Жалязоўскі, наймацнейшы канькабежац сьвету, за свае перамогі ўнесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. На Алімпіядзе ў Ліліхамэры стаяў на п’едэстале пад бел-чырвона-белым сьцягам.
У памяці
1434 — Ягайла, вялікі князь літоўскі, кароль Польшчы.
1970 — Тадэвуш Іваноўскі (Тадас Іванаўскас), беларускі і літоўскі заоляг, пэдагог.
2009 — Аляксандар Патупа, бізнэсовец, журналіст, грамадзкі дзяяч.
2021 — Фёдар Крыванос, праваслаўны сьвятар, дасьледнік рэпрэсіяў бальшавікоў супраць духавенства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр сьвятар Фёдар Крыванос, дасьледнік рэпрэсій бальшавікоў супраць духавенства