Дата дня
30 траўня 1999 году, 25 гадоў таму, адбылася трагедыя на Нямізе, у выніку якой 53 чалавекі загінулі, 250 атрымалі траўмы. Тады ў цэнтры Менску ладзілася сьвята піва. Надвор’е рэзка сапсавалася, пачалася навальніца з градам. Тысячы людзей кінуліся да мэтро, узьнікла цісканіна. Бальшыня загінулых — маладыя людзі ад 14 да 20 гадоў, толькі трое былі старэйшыя за 30. Загінулі 42 дзяўчыны і 2 міліцыянты.
Дзень у гісторыі
1814 — Напалеона саслалі на востраў Эльба.
1982 — Гішпанія стала 16-м сябрам NATO (першым пасьля ўступленьня ў Альянс у 1955 годзе Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччыны).
У гэты дзень нарадзіліся
1814 — Міхаіл Бакунін, расейскі філёзаф, рэвалюцыянэр, адзін з пачынальнікаў анархізму.
1826 — Зыгмунт Серакоўскі, вайсковец, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг.
1896 — Канстанцін Саньнікаў, тэатральны актор і рэжысэр, народны артыст Беларусі
1927 — Вітаўт Кіпель, беларуска-амэрыканскі грамадзкі дзеяч і публіцыст. З 1944 году жыў у эміграцыі. Працаваў у Нью-Ёрскай публічнай бібліятэцы, сабраў калекцыю беларускіх выданьняў. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім жыцьці ў ЗША.
У памяці
1416 — Геранім Праскі, чэскі рэлігійны дзяяч, паплечнік Яна Гуса, спалены на вогнішчы.
1431 — Жанна д’Арк, нацыянальная гераіня Францыі і каталіцкая сьвятая, спаленая на вогнішчы.
1778 — Вальтэр, францускі філёзаф.
1960 — Барыс Пастарнак, расейскі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1958 году.
1976 — Аляксей Грыцук, грамадзкі дзяяч, гісторык, літаратуразнавец, старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады
2014 — Генадзь Бураўкін, паэт, дзяржаўны дзяяч, першы прадстаўнік незалежнай Беларусі ў ААН.