Паводле інфармацыі прэс-службы МУС, адпаведны загад ён аддаў пасьля завяршэньня такіх вучэньняў на тэрыторыі сталічнага спарткомплексу «Чыжоўка-Арэна».
Заяўлена, што ўмовы трэніроўкі былі «максымальна набліжаныя да рэальных», сілавікі адпрацавалі альгарытмы рэагаваньня на «выяўленьне на пункце пропуску крыніцы радыяактыўнага выпраменьваньня, спробу прарыву КПП, пагрозу тэракту з выкарыстаньнем агнястрэльнай зброі і бесьпілётніка, захоп закладнікаў».
Паводле Кубракова, вырашана, што ў Менску, у кожным абласным і раённым цэнтры вызначаць «тэрарыстычна неабароненыя аб'екты», створаць на іх пашпарты і ў адпаведнасьці з гэтымі зьвесткамі пры ўзьнікненьні надзвычайнага здарэньня і «будуць выбудоўваць дзеяньні па абароне людзей і нэўтралізацыі тэрарыстаў».
Акрамя Кубракова, за вучэньнямі назіралі намесьнік міністра Дзьмітры Карзюк і камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, «камандзіры спэцпадразьдзяленьняў, начальнікі абласных УУС і тэрытарыяльных органаў унутраных спраў». Каардынаваў трэніроўку начальнік ГУУС Менгарвыканкаму Міхаіл Грыб.
Як паведамлялася раней, трэніроўку праводзіла ГУУС Менгарвыканкаму сумесна зь Міністэрствам па надзвычайных сытуацыях і «іншымі дзяржаўнымі органамі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайсковая авіяцыя Беларусі і Расеі праводзіць пяцідзённыя сумесныя вучэньніВідэаролік, які суправаджае паведамленьне, дазволіў зрабіць выснову, што гэтыя вучэньні — свайго роду рэакцыя на сакавіцкі тэракт у «Крокус Сіці Холе» ў Расеі.
Пасьля контратэрарыстычных вучэньняў на тэрыторыі менскага гандлёвага цэнтру Palazzo, якія завяршыліся ў ноч на 19 красавіка, Кубракоў анансаваў на травень «маштабныя вучэньні з прыцягненьнем усіх тэрытарыяльных органаў унутраных спраў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі праходзяць зборы з апэратарамі дронаў. Удзельнічаюць прадстаўнікі Расеі