Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі праходзяць зборы з апэратарамі дронаў. Удзельнічаюць прадстаўнікі Расеі


Падчас збораў. Фота Мінабароны РБ
Падчас збораў. Фота Мінабароны РБ

У 927-м цэнтры падрыхтоўкі і прымяненьня бесьпілётных авіяцыйных комплексаў 28 траўня праходзіць збор з апэратарамі бесьпілётнікаў Узброеных сілаў, паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі.

У зборы ўдзельнічаюць прадстаўнікі структурных падразьдзяленьняў Узброеных сілаў, Сілаў спэцапэрацыяў, апэратыўных камандаваньняў, Вайсковай акадэміі, вайсковага факультэту ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, а таксама прадстаўнікі Расеі і беларускіх сілавых структураў, паведамляе ведамства.

Паводле Мінабароны, удзельнікі вайсковага збору разглядаюць «тэндэнцыі і пэрспэктывы разьвіцьця бесьпілётных авіяцыйных комплексаў у Беларусі і Расеі», арганізацыю навучаньня апэратараў дронаў і выкарыстаньне бесьпілётных авіяцыйных комплексаў. Адмысловую ўвагу падчас збораў аддалі працы дронаў «ва ўмовах радыёэлектронных перашкодаў і досьведу іх ужываньня ў сучасных збройных канфліктах».

  • З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну Расея актыўна выкарыстоўвае бесьпілётнікі для атак па ўкраінскіх вайсковых і цывільных абʼектах. Украіна таксама шырока выкарыстоўвае дроны, у тым ліку для атак па абʼектах на тэрыторыі Расеі.
  • 27–31 траўня праходзяць лётна-тактычныя вучэньні вайсковай авіяцыі і супрацьпаветранай абароны Беларусі і Паветрана-касьмічных сілаў — пад кіраўніцтвам камандуючага Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі СПА Беларусі Андрэя Лук’яновіча. Асноўныя намаганьні падчас трэніровак накіраваныя на «вырашэньне задач па прыкрыцьці дзяржаўных і вайсковых аб’ектаў ад удараў сродкаў паветранага нападу».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG