«Куды коціцца сьвет»: чаго можна чакаць ад Нямеччыны

Чаго можна чакаць ад сучаснай Нямеччыны? Як памянялася палітыка гэтай краіны ад пачатку маштабнай расейскай вайны супраць Украіны? Ці ёсьць у нямецкіх палітыкаў нейкі кансэнсус адносна таго, як весьці справы зь Беларусьсю?

Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» разважае супрацоўніца Нямецкага фонду Маршала Марына Рахлей. Думкі, выказаныя ў гутарцы, перадаюць погляды самой экспэрткі і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю Нямецкага фонду Маршала.

1:02 — Як памяняліся нямецкая палітыка і нямецкая грамадзкая думка пасьля маштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў лютым 2022 году

3:06 — Ці здолеў нямецкі ўрад зрабіць эфэктыўныя крокі, каб зьменшыць сваю залежнасьць ад паставак расейскіх энэрганосьбітаў

4:42 — Наколькі важным эканамічным партнэрам для Нямеччыны была Расея

5:52 — «Кармічныя» стасункі паміж Расеяй і Нямеччынай

7:57 — Ці сапраўды нямецкія палітыкі глядзяць на Ўсходнюю Эўропу як на нейкі «буфэр» паміж сур’ёзнымі гульцамі

9:24 — Ці ёсьць у нямецкіх палітыкаў нейкі кансэнсус, як весьці справы зь Беларусьсю

11:18 — Як нямецкія палітыкі глядзяць на Лукашэнку — як на нейкага адносна самастойнага палітыка ці як на марыянэтку Масквы

14:10 — Якія цяперашнія пазыцыі ў нямецкай палітыцы тых людзей, якіх звычайна называюць Putinversteher, — апраўдальнікаў дзеяньняў Пуціна

15:10 — Ці ёсьць у нямецкіх палітыкаў нейкая згода адносна таго, як варта падтрымліваць Украіну ў вайне

16:42 — Ці ёсьць падставы казаць, што нямецкі канцлер Шольц, пры ўсёй дапамозе, якую Нямеччына дае Ўкраіне, ня хоча перамогі Ўкраіны ў вайне, бо баіцца нестабільнасьці ў Расеі

18:25 — Наколькі ўсур’ёз нямецкія палітыкі разглядаюць небясьпеку, што Расея скарыстае ядзерную зброю ці нападзе на краіны NATO

19:50 — Разыходжаньні ў рыторыцы паміж прэзыдэнтам Францыі Макронам і канцлерам Шольцам. Ці ёсьць паміж імі прынцыповыя разыходжаньні ў палітычнай стратэгіі адносна Ўкраіны і Ўсходняй Эўропы

22:11 — Ці рыхтуюцца нямецкія палітыкі да магчымай перамогі Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША

23:53 — Спадчына Ангелы Мэркель — наколькі вайна памяняла ацэнку яе ролі ў нямецкай палітыцы

28:35 — Ці ставяць немцы па-ранейшаму знак роўнасьці паміж Савецкім Саюзам і Расеяй, калі гавораць пра гістарычную віну Нямеччыны за Другую сусьветную вайну

31:18 — Ці гатовая Нямеччына ўзяць на сябе ролю палітычнага і вайсковага лідэра Эўропы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет». Ці памруць нацыянальныя дзяржавы і што іх можа замяніць
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет». Што наперадзе для Эўразьвязу: развал ці пашырэньне?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет». Чым Беларусі пагражаюць кліматычныя зьмены

«Куды коціцца сьвет». Дзе глядзець і слухаць

Гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.

Ён для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Мы ня будзем закранаць выключна беларускіх тэмаў.

Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнаныя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.

Мы размаўляем зь імі пра апошнія дасягненьні ў мэдыцыне, мірныя рэвалюцыі і вайсковыя перавароты, новыя тэхналёгіі, навуковыя адкрыцьці і культурныя фэномэны, якія мяняюць карціну сьвету.

Новыя выпускі падкасту выходзяць двойчы на месяц на YouTube-канале Свабода Premium і асноўных падкаст-плятформах.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт

Apple Podcasts

Spotify

Soundcloud

Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.