Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Куды коціцца сьвет». Ці памруць нацыянальныя дзяржавы і што іх можа замяніць


"Куды коціцца сьвет"
"Куды коціцца сьвет"

Сучасныя народы ў сьвеце, у тым ліку беларусы, — гэта шмат у чым прадукт нацыянальных дзяржаваў. Там яны разьвіваліся і стваралі для сябе найлепшыя ўмовы, хто як умеў і мог. Але ўсё часьцей гэтую форму дзяржавы называюць архаічнай.

Мультыкультуралізм, перасяленьне народаў, гарады-дзяржавы і адмова ад нацыянальнасьцяў. Так футурысты часта малююць нашу будучыню. Ці час рыхтавацца да сьмерці нацыянальных дзяржаў, да чаго гэта прывядзе і якія ёсьць альтэрнатывы?

Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе з доктарам права Кірылам Касьцянам, экспэртам у сфэры міжэтнічных стасункаў і канстытуцыяналізму.

1:23 — ці можна лічыць пасьпяховым праект нацыянальнай дзяржавы

5:13 — у Эўропе ўзьнікненьне нацыянальных дзяржаваў супала зь дзьвюма найстрашнейшымі войнамі ў гісторыі. Ці сталі гэтыя трагічныя войны вынікам узьнікненьня нацыянальных дзяржаў, канкурэнцыі народаў, хто зь іх лепшы?

9:11 — ці патрэбен Беларусі нацыяналізм? Бо ёсьць думка, што дэмакратыя сёньня магчымая толькі ў нацыянальных супольнасьцях

14:03 — ці можна зьвязы, як Эўрапейскі, лічыць больш пасьпяховай формай, чым нацыянальныя дзяржавы

17:20 — ці пабудуе адмова ад нацыянальных эгаізмаў больш шчасьлівы сьвет

18:58 — ці ёсьць прыкметы ўтварэньня эўрапейскай нацыі

20:55 — наколькі ўдалася глябалізацыя, якая павінна была зрабіць людзей бліжэйшымі, а іх інтарэсы супольнымі

24:38 — ці пацярпела глябалізацыя фіяска, калі да ўлады прыходзяць ізаляцыяністы і правыя сілы

28:29 — ці ёсьць сёньня ў сьвеце ненацыянальныя дзяржавы

30:35 — ці сталі канкурэнтамі для дзяржаў транснацыянальныя карпарацыі і глябальныя арганізацыі

31:37 — а што, калі нацыянальная дзяржава занадта малая, каб вырашаць вялікія праблемы, і зьяўляецца праз гэта толькі пагрозай для сваіх грамадзян

34:26 — ці паміраюць цяпер нейкія народы ў сьвеце і ці нараджаюцца новыя

36:50 — Сёньня гавораць пра палітычную нацыю. Але ці трывалы гэты канструкт?

40:01 — Ці не становіцца сьвет ізноў арэнай для спаборніцтва імпэрый: Эўропа, Амэрыка, Кітай, Расея?

«Куды коціцца сьвет». Дзе глядзець і слухаць

Гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.

Ён для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Мы ня будзем закранаць выключна беларускіх тэмаў.

Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнаныя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.

Мы размаўляем зь імі пра апошнія дасягненьні ў мэдыцыне, мірныя рэвалюцыі і вайсковыя перавароты, новыя тэхналёгіі, навуковыя адкрыцьці і культурныя фэномэны, якія мяняюць карціну сьвету.

Новыя выпускі падкасту выходзяць двойчы на месяц на YouTube-канале Свабода Premium і асноўных падкаст-плятформах.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт

Apple Podcasts

Spotify

Soundcloud

Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG