Паводле зьвестак СМІ, за першы дзень на выбарах КР прагаласавалі 2 463 чалавекі.
На 13:00 26 траўня яўка перавысіла 3 тысячы, паведамляў тэлеграм-канал Каардынацыйнай рады.
Выбары ў КР пачаліся апоўначы 25 траўня і, паводле першапачатковага пляну, павінны завяршыцца ў 23:59 27 траўня.
Неўзабаве пасьля запуску галасаваньня Прыходзька паведаміла пра масавую DDoS-атаку на плятформу для галасаваньня.
Спроба парушыць работу сыстэмы была адбітая, паведаміла яна празь некалькі гадзін пасьля здарэньня. Пра тое, што «нічога страшнага не адбылося», заявіў кіраўнік IT-плятформы «Новая Беларусь» Павал Лібер, каманда якога распрацавала інфраструктуру для вэрыфікацыі выбарнікаў і онлайн-галасаваньня Belarus ID.
DDoS-нападам называецца спосаб наўмыснага парушэньня працы рэсурсу шляхам яго перагрузкі вялікай колькасьцю запытаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што паказаў першы дзень выбараў у Каардынацыйную радуДля ўдзелу зарэгістравалі 12 выбарчых сьпісаў, адзін зь іх — «Закон і правапарадак» на чале з лідэрам арганізацыі былых сілавікоў ByPol Аляксандрам Азаравым — 24 сакавіка быў выключаны з гонкі на фоне скандалу з агітацыяй праз чат-бот пляну «Перамога».
Раней улады прызналі ўсе 12 выбарчых сьпісаў «экстрэмісцкімі фармаваньнямі». Пазьней Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы на 257 чалавек, якія выказалі жаданьне балятавацца ў КР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галасы з 12 краінаў, DDoS-атака і праблемы з VPN у Беларусі: як праходзяць выбары ў Каардынацыйную раду