Для чаго Пуцін прыяжджаў у Менск: вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыбыў з двухдзённым «афіцыйным» візытам у Менск 23 траўня вечарам. Гэта яго другі замежны візыт пасьля інаўгурацыі на пачатку траўня. Першы Пуцін зрабіў у Кітай.

Ніякай практычнай неабходнасьці ў гэтым прыезьдзе расейскага прэзыдэнта не было. Пуцін і Лукашэнка сустракаюцца даволі часта. Дзеля гэтага ў Маскву накіроўваецца сам Лукашэнка. Апошнія разы ён быў там 11–12 красавіка і на пачатку траўня. Таму можна сьцьвярджаць, што цяперашні візыт у Беларусь прэзыдэнта Расеі — дэманстратыўны.

Навошта Пуцін прыяжджаў у Менск — тлумачыць палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч:

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На плянэце засталося ня так шмат сталіц, куды Пуцін можа выбрацца зь візытам», — аналітык Аркадзь Мошэс
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін і Лукашэнка зрабілі заявы пра ядзерныя вучэньні і легітымнасьць прэзыдэнта Ўкраіны
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка падчас перамоваў з Пуціным: Менск і Масква захоўваюць курс на ўзмацненьне інтэграцыі