Дата дня
24 траўня 1904 году нарадзіўся Адам Русак, беларускі паэт-песеньнік і музыка, заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 20 фактаў пра паэта, які ў год сьмерці Сталіна склаў паэму пра гібель чорта-тыранаТаксама ў гэты дзень
1844 — тэлеграфам Сэм’юэла Морзэ перадалі першую тэлеграму з Вашынгтону ў Балтымар.
1891 — у Менску арганізавалі першую публічную выставу выяўленчага мастацтва. На ёй паказалі каля 100 работ мясцовых мастакоў.
1917 — у Менску пачалося выданьне газэты «Грамада», рэдактарам якой стаў Аркадзь Смоліч.
1918 — Народны Сакратарыят БНР пастанавіў асыгнаваць сродкі на газэты-тыднёвікі ў Кіеве, Маскве, Петраградзе, Віцебску, Смаленску, Магілёве, Горадні, Вільні, Беластоку, Пінску, Гомлі, Полацку і на ўсялякі выпадак у Менску. Пасьля Пінску ў дужках прыпісана: «Выдаваць на пінчуцкай мове».
1995 — некалькі дзясяткаў маладых людзей каля рэзыдэнцыі прэзыдэнта зладзілі акцыю-пэрформанс. Гэта адбылося празь дзесяць дзён пасьля рэфэрэндуму, які зьмяніў нацыянальную сымболіку і пазбавіў беларускую мову статусу адзінай дзяржаўнай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чарка на магіле, Б-Ч-Б і новыя традыцыі
1996 — у Горадні пачаўся Першы фэстываль нацыянальных культураў.
2018 — у Горадні паставілі помнік Давыду Гарадзенскаму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні паставілі помнік Давыду Гарадзенскаму. ФОТА
У гэты дзень нарадзіліся
1905 — Міхаіл Шолахаў, расейскі савецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1965 году.
1930 — Галіна Русак, беларуская мастачка, дзяячка эміграцыі ў ЗША.
1940 — Ёсіф Бродзкі, савецкі і амэрыканскі паэт, расейскі і ангельскі эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1987 году.
1941 — нарадзіўся амэрыканскі музыка Боб Дылан. У 2017 годзе Дылан стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
1948 — Міхаіл Чыгір, прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь у 1994–1996 гадах.
У памяці
1377 — Альгерд, вялікі князь літоўскі.
1543 — Мікалай Капернік, польскі астраном і матэматык.
1863 — Раймунд Зямацкі, беларускі каталіцкі сьвятар, публічна пакараны сьмерцю ўладамі Расейскай імпэрыі на Лукіскім пляцы ў Вільні 5 чэрвеня 1863 году за «вуснае злачынства» — чытаньне ў касьцёле Маніфэсту нацыянальна-вызвольнага паўстаньня.
1939 — Аляксандар Брукнэр, гісторык літаратуры і мовазнаўца.
1967 — Георгі Лаўроў, архітэктар.