У Менску два дзевяціклясьнікі плявалі ў Вечны агонь на плошчы Перамогі і кідалі ў яго сурвэткі і жуйку. Іх знайшлі і завялі на іх крымінальную справу за «злоснае хуліганства» (ч. 2 арт. 339 КК), паведамілі выданьню «Минск-новости» ў сталічнай пракуратуры.
Цяпер праводзяць папярэдняе расьсьледаваньне ў крымінальнай справе, па выніках якога дадуць прававую ацэнку дзеяньням падлеткаў.
Згодна з часткай 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, за «хуліганства, учыненае групай асобаў», ім пагражае арышт, або абмежаваньне волі на тэрмін да 3 гадоў, або пазбаўленьне волі на тэрмін да 6 гадоў. За хуліганства ў Беларусі могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці з 14 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падлеткаў, якія патушылі агонь на брацкай магіле ў Горадні, паказальна арыштавалі ў актавай залі школы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці манумэнт Перамогі ў Менску — сакральнае месца