Ужо сёньня: тры гады таму ўлады прымусова пасадзілі самалёт Ryanair, каб затрымаць Пратасевіча

Раман Пратасевіч. Каляж.

Падзеі 23 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

​Дата дня

23 траўня 2021 году ўлады Беларусі прымусова пасадзілі самалёт ірляндзкай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Атэнаў у Вільню. Беларускія спэцслужбы затрымалі пасажыраў рэйсу — аўтара тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга» і былога галоўнага рэдактара каналаў Nexta Рамана Пратасевіча і грамадзкую актывістку, грамадзянку Расеі Соф'ю Сапегу. Краіны Эўразьвязу, Украіна, шэраг іншых краінаў у адказ увялі санкцыі адносна авіязносінаў зь Беларусьсю.

6 траўня 2022 году Горадзенскі абласны суд пакараў Сапегу 6 гадамі калёніі агульнага рэжыму. 7 чэрвеня 2023 году Соф'ю Сапегу памілавалі, пасьля чаго перадалі дэлегацыі Прыморскага краю.

3 траўня 2023 году на працэсе над рэдактарамі каналаў Nexta Рамана Пратасевіча асудзілі на 8 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. 22 траўня было абвешчана, што Пратасевіч памілаваны ўказам Аляксандра Лукашэнкі.

Дзень у гісторыі

1618 — пратэстанцкая шляхта Прагі захапіла ўладу і выкінула каталіцкіх прадстаўнікоў у акно праскай гарадзкой залі, што стала пачаткам Трыццацігадовай вайны ў Эўропе.

1761 — Шчучын атрымаў герб.

1910Янка Купала скончыў працу над паэмай «Курган».

1923 — у Менску адкрылася першая ашчадная каса.

1992 — У Лісабоне Беларусь, ЗША, Расея, Казахстан і Ўкраіна падпісалі пратакол да дамовы START 1 (аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў). Паводле пратаколу, уся ядзерная зброя на тэрыторыі Беларусі, Казахстану і Ўкраіны падлягала зьнішчэньню альбо пераводу пад кантроль Расеі.

У гэты дзень нарадзіліся

1707Карл Лінэй, швэдзкі прыродазнаўца, стваральнік сыстэмы клясыфікацыі расьліннага і жывёльнага сьвету.

1959 Алесь Смалянчук, гісторык.

Алесь Смалянчук

1964Ірына Дубянецкая, бібліст, багаслоў і філёзаф, доктар сакральнай тэалёгіі і доктар філязофіі.

Ірына Дубянецкая

У памяці

1173 Эўфрасіньня Полацкая, княжна, беларуская сьвятая.​

Эўфрасіньня Полацкая.

1753Францішка Ўршуля Радзівіл, пісьменьніца і драматург з роду Вішнявецкіх. У 1725 годзе Францішка Ўршуля выйшла замуж за Міхала Казімера Рыбаньку і пераехала ў Нясьвіж. Там яна спрычынілася да пашырэньня асьветы, значна папоўніла замкавую бібліятэку, а таксама спрыяла аднаўленьню дзейнасьці Нясьвіскай друкарні.

Францішка Ўршуля Радзівіл

1863 Данііл Канапасевіч, праваслаўны сьвятар. Павешаны паўстанцамі за тое, што выступаў на баку расейскага войска.

1871 Яраслаў Дамброўскі, адзін з кіраўнікоў антырасейскага паўстаньня 1863–1864 гадоў, генэрал Парыскай Камуны. Загінуў у Парыжы ў баі.

1946 Кастусь Езавітаў, беларускі палітычны, грамадзкі і вайсковы дзяяч, адзін з удзельнікаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, першы народны сакратар (міністар) унутраных справаў БНР. Расстраляны ў Менску.

Кастусь Езавітаў

1967 Мікола Дзямідаў, вайсковец і настаўнік, дзяяч эміграцыі.

1980 Ларыса Александроўская, опэрная сьпявачка, народная артыстка Беларусі.

Ларыса Александроўская

1980 Мікола Марцінчык, лекар, грамадзка-палітычны дзяяч у Заходняй Беларусі, рэдактар газэт, вязень ГУЛАГу.

Мікола Марцінчык