Чыноўнікі расказалі пра плян і памеры такой дапамогі.
Краіны Эўразьвязу 21 траўня ўхвалілі плян выкарыстаньня замарожаных пасьля ўварваньня ва Ўкраіну актываў Масквы для дапамогі Кіеву. Сёлета схема павінна прынесьці Ўкраіне да 3 мільярдаў эўра.
90% грошай плянуецца выдаткаваць на ваенныя мэты, паведаміў у сацыяльнай сетцы Х міністар замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі.
У Эўразьвязе замарожаныя каля 2/3 актываў расейскага Цэнтрабанку, большаю часткаю якіх кіруе бэльгійскі дэпазытар Euroclear.
Зь мінулага году прыбытак ад іх інвэставаньня склаў каля 4 мільярдаў эўра, апавядае Bloomberg. Аднак Украіна можа прэтэндаваць на 557 мільёнаў зь іх — грошы, атрыманыя да сярэдзіны лютага, бэльгійскі банк захавае для кіраваньня рызыкамі, у тым ліку зьвязаных з судовымі пазовамі з боку Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паслы Эўразьвязу ўхвалілі перадачу Ўкраіне звышпрыбыткаў ад замарожаных расейскіх актываў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША прапанавалі вылучыць Украіне 50 мільярдаў даляраў за кошт прыбытку ад актываў Расеі