На дзяржаўным тэлеканале ОНТ прадэманстравалі відэазапісы, як у кватэры актывістаў, якія зьехалі ад перасьледу зь Беларусі, уваходзяць прадстаўнікі сілавых органаў і апячатваюць іх «для далейшай рэалізацыі».
У прыватнасьці, вядоўца паведаміў аб арышце кватэры Яны Латушкі, дачкі кіраўніка «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Паўла Латушкі.
Сярод іншых – Аляксандар Шышко, Ала Пухава, Андрэй Тупоўскі, Ганна Федаронак, гісторык Віктар Якубаў, каардынатар кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Дзьмітры Бандарэнка, журналіст-фрылянсэр Зьміцер Казакевіч. Усе кватэры апячатаныя, як адзначалася, у межах крымінальных спраў за заклікі да ўвядзеньня санкцый супраць Беларусі.
Каманда Паўла Латушкі і «Рух за свабоду» заявілі, што ў сувязі з выбарамі ў Каардынацыйную раду датычна іх і іхных блізкіх «адбываюцца сыстэмныя рэпрэсіі».
«Асабліва мы фіксуем павелічэньне дзеяньняў і пагроз спэцслужбаў у апошнія дні. Ёсьць факты затрыманьня і арыштаў нашых блізкіх», – адзначаецца ў заяве, якую распаўсюдзілі 20 траўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз асудзіў ператрусы ў дамах беларускіх палітычных уцекачоў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У кватэры журналіста-фрылансэра зь Віцебску супрацоўнікі КДБ выламалі дзьверы, жытло апячаталі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Справа 104». Да некаторых эмігрантаў ужо прыйшлі па месцы жыхарства ў Беларусі з вобшукамі, у іншых апісваюць маёмасьць