Дата дня
21 траўня 2021 — загінуў у калёніі ў Шклове Вітольд Ашурак, грамадзка-палітычны і экалягічны актывіст.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Абы былі папяросы і кава, і я выжыву дзе заўгодна!». Вітольду Ашурку 52 гады. Кранальныя факты пра яго і дзіцячыя фотаТаксама ў гэты дзень
1674 — 350 гадоў таму Ян Сабескі абраны вялікім князем літоўскім і польскім каралём.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэканструкцыя памяці: як заахвоціць тутэйшых паважаць гісторыю свайго краю1794 — 230 гадоў таму загадам Тадэвуша Касьцюшкі ўтворана Вышэйшая народная Рада Рэчы Паспалітай, орган кіраваньня паўстаньнем.
1831 — у бітве пад Тыкоцінам на Падляшшы перамаглі паўстанцы.
1963 — ураджэнец Беларусі Залман Шазар заступіў на пасаду трэцяга прэзыдэнта Ізраілю.
У гэты дзень нарадзіліся
1797 — нарадзіўся Дамінік Стэфановіч, музыка, пачынальнік беларускага піянізму, настаўнік Станіслава Манюшкі.
1869 — 155 гадоў таму нарадзіўся Мікалай Чуркін, кампазытар і фальклярыст, народны артыст Беларусі.
1894 — 130 гадоў нарадзіўся Мікалай Галадзед, старшыня СНК БССР, арганізатар рэпрэсій і праваднік русыфікацыі ў Беларусі, ахвяра сталінізму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як прыняцьце «самай дэмакратычнай Канстытуцыі» ў СССР прывяло да «Вялікага тэрору». Тлумачыць гісторык1898 — нарадзіўся Канстанцін Кіслы, музыка, кампазытар, хормайстар.
У памяці
1841 — у Парыжы памёр Юльян Нямцэвiч, пісьменьнік і гісторык, грамадзкі дзяяч.
1896 — памёр Ягор Замыслоўскі, гісторык і археограф.
1910 — памёр Зыгмунт Сьвянціцкі, лекар, заснавальнік унутрыполасьцевай хірургіі ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пісьменьніцай яе зрабіла паўстаньне 1863 году. 10 фактаў пра Элізу Ажэшка