Пра гэта паведамляе BBC.
Лай таксама сказаў, што Тайвань ніколі не адступіць перад запалохваньнем з боку Кітая, які доўгі час заяўляў, што востраў належыць яму.
«Імкненьню Тайваня да незалежнасьці наканавана праваліцца», — заявіў сёньня прэсавы сакратар МЗС КНР Ван Вэньбінь.
Пэкін нэгатыўна ставіцца да Ўільяма Лая і кіраванай ім Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі, якую ў Кітаі лічаць прыхільнікамі незалежнасьці. Гэта стала прычынай узмацненьня кітайскіх вайсковых правакацыяў у паветранай і марской прасторы Тайваню пасьля перамогі Лая на прэзыдэнцкіх выбарах у студзені сёлета.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто перамагае на выбарах прэзыдэнта Тайваню і чаму за імі сочыць цэлы сьвет, у тым ліку БеларусьСёньня ў сваёй прамове Лай назваў гэтыя дзеяньні «найбольшым стратэгічным выклікам сусьветнаму міру і стабільнасьці». У маладосьці ён адкрыта заклікаў да незалежнасьці Тайваня, што выклікала гнеў Пэкіна.
Сёньня, у дзень, калі Лай быў прыведзены да прысягі, Міністэрства гандлю Кітая абвясьціла аб увядзеньні санкцый супраць некалькіх амэрыканскіх кампаній, якія «ўцягнутыя ў продаж зброі Тайваню».
У сваёй сёньняшняй прамове Лай выказаўся прымірэнча, ён паўтарыў, што ня зробіць нічога, каб зьмяніць статус-кво — неадназначны дыпляматычны статус, які не прызнае Тайвань як краіну, нягледзячы на яго канстытуцыю і сувэрэнны ўрад.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тайвань больш чым у 15 разоў павялічыў штрафы за пастаўкі ў Беларусь і Расею забароненых тэхналёгіяў