Праваслаўны фэстываль духоўнай, народнай і ваенна-патрыятычнай песьні «Палескі Вялікдзень» праводзіўся ўжо чатыры разы. У папярэднія гады колькасьць калектываў-удзельнікаў даходзіла да паўтара дзясятка.
Сёлета фэстываль меўся адбыцца 17 траўня ў Жыткавічах. Але, як заўважыла «Хрысьціянская візія», незадоўга да яго правядзеньня Тураўская япархія абвясьціла аб адмене «з прычыны малой колькасьці заявак».
Праваслаўны фэстываль «Палескі Вялікдзень» сёлета павінен быў стаць ужо пятым па ліку. Летась, калі чацьвёрты фэстываль праходзіў у Лельчыцах, у ім удзельнічала 16 харавых калектываў зь Лельчыц, Мазыра, Петрыкава, Нароўлі і іншых гарадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рускі салдат ваюе і за наш мір». «Духоўнік» Лукашэнкі Фёдар Поўны падрыхтаваў відэа для адзінага ўроку да Дня Перамогі ў школах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Сьвята-Елісавецінскім манастыры новы год пачалі з адпраўкі ў так званую «ДНР» ахвяраваньняў і дапамогі