Як рэжым Лукашэнкі ўдзельнічае ў вайне — расьсьледаваньне BelPol

Завод імя Вавілава, Менск, архіўнае фота

Аўтары расьсьледаваньня лічаць, што сваім матэрыялам, над якім ішла праца больш за паўгода, яны прыводзяць доказы віны саўдзелу Лукашэнкі і ягоных памагатых у расейскай агрэсіі супраць Украіны і забойстве цывільных асоб.

«Шмат дзесяцігоддзяў рэжым Лукашэнкі ўпарта пераконваў усіх, што Беларусь — гэта самая міралюбівая краіна, якая не шукае ніякіх канфліктаў. Якая ж сапраўдная каштоўнасць такіх абяцаньняў, усім стала зразумела, калі дыктатар дазволіў войскам расейскіх акупантаў бесьперашкодна напасьці на Ўкраіну з нашай тэрыторыі».

Гэты матэрыял — вынік шматмесячнай працы, дзякуючы якой гледачы даведаюцца пра тое, як прадпрыемства ААТ «Пеленг», а таксама кітайска-беларуская кампанія «Shenzhen 5G High-Tech Innovation», ММЗ ім.Вавілава і іншыя арганізацыі дапамагаюць рэжыму ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны, а таксама абыходзіць міжнародныя санкцыі. Называюцца прозьвішчы людзей, якія ў гэтым удзельнічаюць.

Напрыклад, кампанія «Рухсервомотор» знайшла фірму-пракладку, якая маскуе іх супрацу з ММЗ ім. Вавілава. На налепках на прадукцыю «Рухсервомотор» перастаў пісаць імя сваёй кампаніі і пазначаць краіну вытворчасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Чырвонага Крыжа Шаўцоў назваў лічбу «данецкіх дзяцей», якіх вывозілі ў Беларусь з 2022 году
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвята-Лізавецінскі манастыр маскуе даходы пад ахвяраваньні, каб не плаціць падаткаў, — расьсьледаваньне «Бюро»