Украінец Аляксандар Вусік стаў абсалютным чэмпіёнам сьвету ў звышцяжкай вазе. Першым за 25 гадоў

Строй, у якім Аляксандар Вусік выходзіў на бой у Эр-Рыядзе

Фінальны бой прывабіў да экранаў мільёны гледачоў.

Аляксандар Вусік перамог брытанца Тайсана Ф’юры і стаў абсалютным чэмпіёнам сьвету ў боксе ў звышцяжкай вазе. Бой паміж Ф’юры і Вусікам прайшоў у ноч на 19 траўня ў сталіцы Саудаўскай Арабіі Эр-Рыядзе. Ён працягваўся ўсе 12 раўндаў.

У 9-м раўндзе Вусік адправіў Ф’юры ў накдаўн, але той змог працягнуць бой.

Такім чынам, пераможцу вызначалі судзьдзёўскім рашэньнем. Яно засталося за ўкраінцам.

Варта адзначыць, што абсалютны чэмпіён у звышцяжкай вазе не вызначаўся ў боксе ажно чвэрць стагодзьдзя. Апошнім такім чэмпіёнам быў брытанец Ленакс Льюіс у 1999 годзе. Ён завяршыў кар’еру пасьля бою з украінцам Віталіем Клічко ў 2003 годзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Закрыты за ўдзел у пратэстах менскі клюб адзінаборстваў «Волат» аднавіў працу. Размова з галоўным трэнерам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародную баксэрскую асацыяцыю, якая дазволіла беларускім спартоўцам выступаць пад дзяржаўнай сымболікай, выключылі з алімпійскага руху