Абвінавачаньне патрабавала для мужчыны 40 гадоў пазбаўленьня волі. Абарона настойвала на 14 гадах, спасылаючыся на тое, што ў ДэПэйпа ня было крымінальнага мінулага і ён раскаяўся ва ўчыненым.
Аднак судзьдзя Жаклін Скот Корлі палічыла, што дзеяньні ДэПэйпа стварылі беспрэцэдэнтную пагрозу для амэрыканскіх чыноўнікаў і чальцоў іх сем'яў.
У лістападзе 2023 года прысяжныя прызналі ДеПэйпа вінаватым па двух артыкулах абвінавачаньня – у спробе выкраданьня фэдэральнага чыноўніка і нападзе на бліжэйшага сваяка фэдэральнага чыноўніка.
Раніцай 28 кастрычніка 2022 года быў учынены напад на Пола Пэлосі – мужа сьпікеркі Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пэлосі. Сама Пэлосі ў гэты момант знаходзілася ў Вашынгтоне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік АПК Кавалеўскі абмеркаваў у Кангрэсе ЗША дэталі новага Акту аб дэмакратыі ў БеларусіНападнік спрабаваў зьвязаць Пола Пэлосі, «пакуль Нэнсі ня вернецца дадому». Ён крычаў: «Дзе Нэнсі? Дзе Нэнсі?» Калі прыбыла паліцыя, нападнік казаў, што «чакае Нэнсі».
Падчас паказаньняў у судзе ДэПэйп прызнаўся, што плянаваў узяць у закладнікі Нэнсі Пэлосі. Ён таксама прызнаў, што зьбіў яе мужа малатком, бо хацеў, каб ва ўрадзе скончылі з карупцыяй.
ДэПэйп – канадзец, прыехаў у ЗША больш за 20 гадоў таму. На сваёй старонцы ў фэйсбуку ён разьмяшчаў тэорыі змовы аб вакцынах ад каранавіруса, выбарах прэзыдэнта ЗША 2020 года і штурме Капітолія ў студзені 2021 года. У прыватнасьці, ДэПэйп пісаў, што вакцыны ад COVID-19 сьмяротна небясьпечныя, выбары 2020 года былі скрадзеныя, а судовы працэс па справе Джорджа Флойда, які загінуў у 2020 годзе пры затрыманьні супрацоўнікамі паліцыі, ён назваў «сучасным лінчаваньнем», заявіўшы, што Флойд ад перадазіроўкі наркотыкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет». Ці памруць нацыянальныя дзяржавы і што іх можа замяніць