Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Дапамогай Азэрбайджану ў рэгіёне «беларускі дыктатар у чарговы раз падстаўляе Армэнію, свайго саюзьніка па АДКБ», адзначыла Ціханоўская.
«Злачынны рэжым клапоціцца толькі аб уласным выжываньні любой цаной», — падкрэсьліла яна.
Лукашэнка 15 траўня накіраваўся зь дзяржаўным візытам у Азэрбайджан, 17 траўня ў рамках візыту ён наведаў Нагорны Карабах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка папрасіў Аліева «знайсьці месца для Беларусі» ў аднаўленьні Азэрбайджану пасьля «вызваленчай вайны»Спачатку ён прыляцеў у горад Фізулі, які знаходзіцца пад кантролем Баку з кастрычніка 2020 году. У суправаджэньні прэзыдэнта Ільхама Аліева Лукашэнка «азнаёміўся з новым аэрапортам», гаворыцца ў паведамленьні ягонай прэсавай службы.
Паведамляецца таксама пра «трактарную тэхніку, падораную гораду» Лукашэнкам.
16 траўня падчас перамоваў у Баку Лукашэнка прапанаваў прэзыдэнту Азербайджану садзейнічаньне ў пасьляваенным аднаўленьні тэрыторый Нагорнага Карабаху.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка наведаў тэрыторыю Нагорнага Карабаху, які перайшоў пад кантроль АзэрбайджануАфіцыйны Менск актыўна ўмацоўвае адносіны з Азэрбайджанам, які зьяўляецца праціўнікам Армэніі — саюзьніка Беларусі па Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ).
Увосень мінулага году Азэрбайджан правёў у Нагорным Карабаху «антытэрарыстычныя мерапрыемствы лякальнага характару», у выніку якіх рэгіён цалкам перайшоў пад кантроль Баку. Кіраўніцтва непрызнанай Нагорна-Карабаскай Рэспублікі (НКР) абвясьціла аб спыненьні існаваньня самаабвешчанай дзяржавы з 1 студзеня 2024 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Армэніі расказаў аб прычынах замарожваньня ўдзелу краіны ў АДКБ і магчымага выхаду з арганізацыіАрмэнія, якая падтрымлівала НКР, скрытыкавала АДКБ за адсутнасьць падтрымкі ў вайне з Азэрбайджанам за Нагорны Карабах і фактычна згарнула свой удзел у дзейнасьці арганізацыі.
14 траўня прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян заявіў, што ягоная краіна «фармальна зьяўляецца чальцом АДКБ», але яе ўдзел у дзейнасьці арганізацыі замарожаны.