На аэрадроме «Ліпкі» адбылося першае трэнаваньне парадных разьлікаў мэханізаванай калёны.
У трэнаваньні ўдзельнічае каля трохсот адзінак колавай і тракавай тэхнікі з розных падразьдзелаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, МУС, а таксама пэрспэктыўныя ўзоры ўзбраеньня і тэхнікі, распрацаваныя прадпрыемствамі Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту, адзначае Міністэрства абароны.
У парадзе ўпершыню возьмуць удзел апэратыўна-тактычныя комплексы «Іскандэр-М», дадалі ў ведамстве.
Дзеля рэпэтыцый параду 3 ліпеня, калі ўлады афіцыйна сьвяткуюць Дзень Незалежнасьці, у Менску пачнуць перакрываць аўтамабільны рух на шэрагу вуліц.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны анансавала працяглае перакрыцьцё вуліц у Менску для рэпэтыцыі параду 3 ліпеня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ПіК Свабоды»: «Сьвята перамогі ператварылі ў сьвята вайны», — палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман