Суд над затрыманымі ў Віцебскай вобласьці сьвятарамі адбыўся 10 траўня дыстанцыйна. Як расказалі Katolik.life вернікі, затрыманых не прывозілі ў суд і разглядалі іх адміністрацыйную справу праз Skype.
Выніку суду вернікам і духавенству адрузу не паведамілі. 16 траўня стала вядома, што сьвятароў, якіх затрымалі ў Шуміліне, арыштавалі на 10 і 15 дзён.
Суд арыштаваў святароў Анджэя Юхневіча і Паўла Лемеха на 15 і 10 сутак, паведаміла курыя Віцебскай дыяцэзіі.
Анджэя Юхневіча арыштавалі на 15 дзён, Паўла Лемеха на 10. Клірыкаў затрымалі 8 траўня пасля сустрэчы сьвятароў Віцебскай дыяцэзіі. Па якім артыкуле судзілі святароў, невядома.
Анджэй Юхневіч – старшыня каардынацыйнай групы пробашчаў і прадстаўнікоў манаскіх садружнасьцяў у Беларусі.
8 траўня міліцыя затрымала айца Анджэя Юхневіча і айца Паўла Лемеха з ордэну Місіянэраў-аблатаў Беззаганнай Марыі, якія служаць у дыяцэзіянальным санктуарыі ў Шуміліне. Затрыманьне адбылося за нібыта падрыўную дзейнасьць супраць беларускай дзяржавы.
Згодна з маніторынгам ініцыятывы «Хрысьціянская візія», з 2020 году перасьлед зазналі ня менш як 26 прадстаўнікоў Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманы за «падрыўную дзейнасьць» сьвятар з Шуміліна публічна выказваў салідарнасьць з Украінай