Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін правёў сустрэчу з вайскаводамі розных акруг, на якой прысутнічалі сакратар Рады бясьпекі Расеі Сяргей Шайгу і міністар абароны Андрэй Белавусаў, піша «Медуза».
Уладзімір Пуцін заявіў, што прызначэньне Белавусава на пасаду міністра абароны Расеі «не ў апошнюю чаргу» зьвязана з ростам выдаткаў на абарону. Паводле яго слоў, Белавусаў зможа «ўпісаць» эканоміку арміі ў агульную эканоміку краіны.
Таксама Пуцін заявіў, што Белавусаў на яго асабістае даручэньне аддаваў увагу распрацоўкам падвойнага прызначэньня, у тым ліку займаўся разьвіцьцём вытворчасьці бесьпілётнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра новага міністра абароны Расеі і чаго ад яго чакаюцьЁн дадаў, што ў Генштабе «перастановак няма і не плянуецца».
«Гэты блёк баявой працы ў нас склаўся, ён функцыянуе рытмічна, дзейнічае пасьпяхова, і тут ніякіх зьменаў не плянуецца», — заявіў Пуцін.
12 траўня Ўладзімір Пуцін адправіў Сяргея Шайгу ў адстаўку з пасады міністра абароны, але ў той жа дзень прызначыў яго сакратаром Рады бясьпекі РФ. Тады ж ён прапанаваў кандыдатуру Андрэя Белавусава на пасаду кіраўніка вайсковага ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін прапанаваў Мішусьціну застацца прэм’ер-міністрам Расеі, унёс прапанову ў Думу