Суд Варшавы задаволіў хадайніцтва Нацыянальнай пракуратуры Польшчы аб заключэньні колішняга судзьдзі Ваяводзкага адміністрацыйнага суду ў Варшаве Томаша Шмыта пад варту на 3 месяцы.
Як паведаміла польскае выданьне wiadomosci.wp.pl, пракурор Артур Казноўскі адзначыў, што такім чынам суд выдаў ордэр на арышт Томаша Шмыта.
Польскі судзьдзя Томаш Шмыт, які папрасіў прытулак у Беларусі, пакінуў тэрыторыю Польшчы звычайным спосабам — праз пераход у Тэрэспалі.
Упершыню Шмыт прыехаў у Беларусь у якасьці турыста ў чэрвені 2023 года. Другі раз, у траўні гэтага года, ён пакінуў краіну, каб атрымаць палітычны прытулак у Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы расказалі, як судзьдзя Шмыт уехаў у Беларусь і што ён бываў там раней6 траўня Томаш Шмыт выступіў у прэс-цэнтры беларускага дзяржаўнага агенцтва БелТА. На брыфінгу ён падпісаў заяву аб адстаўцы, заявіў, што папрасіў абароны ў беларускіх уладаў, і выказаўся ў падтрымку палітыкі афіцыйнага Менску. Свае дзеяньні ён патлумачыў нязгодай з палітыкай і дзеяньнямі ўладаў Польшчы.
Прэм’ер Польшчы Дональд Туск заявіў, што Шмыт даўно супрацоўнічаў зь беларускімі ўладамі. Туск падкрэсьліў, што выпадак з уцёкамі судзьдзі Шмыта нельга недаацэньваць, бо той меў непасрэдны доступ да былога міністра юстыцыі, «які меў доступ да сакрэтных дакумэнтаў, да якіх ніякая выведка не павінна мець доступу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля выпадку са Шмытам прэм’ер Польшчы ініцыяваў камісію для расьсьледаваньня ўплываў Беларусі і Расеі