«Дзеяньні, якія мы назіраем, несумяшчальныя з самавыяўленьнем і спадзяваньнямі грузінскага народу, — падкрэсьліў Патэль, якога цытуе «Голас Амэрыкі». — Больш за 80% грузінскага народу хочуць сяброўства ў ЭЗ. Мы падтрымліваем гэтае імкненьне і заклікаем урад Грузіі працягваць ісьці па шляху інтэграцыі з Эўразьвязам... Урад Грузіі заявіў, што ён хацеў уступіць у ЭЗ і мець адносіны з трансатлянтычнымі альянсамі, такімі як NATO, але падобная заканадаўчая дзейнасьць, якую гэты ўрад праводзіць, несумяшчальная з заяўленымі мэтамі».
Патэл заявіў, што «гэтыя дзеяньні будуць мець наступствы», пры гэтым, адмовіўшыся ўдакладняць тыя крокі, якія адміністрацыя ЗША можа зрабіць.
«Мы прадоўжым цесна кансультавацца наконт гэтага з нашымі партнэрамі ў Эўропе», — сказаў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту.
Адказваючы на пытаньне аб затрыманьні амэрыканскіх грамадзян у Тбілісі, Вэдант Патэль запэўніў, што «ўся неабходная дапамога гэтым грамадзянам будзе аказаная».
Зь меркаваньняў прыватнасьці, прадстаўнік Дзярждэпартамэнту адмовіўся раскрыць захады, якія прымаюцца па гэтым факце адміністрацыяй ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Тбілісі працягваюцца акцыі пратэсту супраць закону аб «іншаземных агентах». Паліцыя затрымала 20 чалавек14 траўня кіроўная партыя «Грузінская мара» плянуе разгледзець і зацьвердзіць у трэцім чытаньні законапраект «Аб празрыстасьці іншаземнага ўплыву».
Праціўнікі гэтага закону сабраліся каля парлямэнту на акцыю пратэсту ўвечары 12 траўня і правялі там ноч.
Раніцай 13 траўня паліцыя затрымала 20 пратэстоўцаў. Сярод затрыманых два грамадзяніны ЗША і адзін — Расеі.
17 красавіка парлямэнт Грузіі ўхваліў у першым чытаньні праект закону «Аб празрыстасьці іншаземнага ўплыву». Пратэсты працягнуліся і ў наступныя дні. Апазыцыя імкнецца да поўнага скасаваньня закону і яго абмеркаваньня.
Прыхільнікаў законапраекту пратэстоўцы называюць прыхільнікамі Расеі. Найперш гэта кіроўная партыя «Грузінская мара».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадар Грузіі ў Францыі падаў у адстаўку ў сувязі з законапраектам аб «замежных агентах»