Як адзначаюць арганізатары выбараў, празь іх кожны беларус і беларуска зможа ўплываць на працу дэмакратычных сілаў і яны «пачынаюць фармаваць новую палітычную культуру дэмакратычнай супольнасьцi».
На старонцы выбараў апублікавалі інфармацыю, чаму галасаваньне будзе бясьпечным:
- захоўваньне пэрсанальных зьвестак, неабходных для галасаваньня, будзе дэцэнтралізаваным — ня будзе ніякага адзінага рэестру зьвестак, сабраных у адным месцы. Гэта выключае магчымасьць узлому або крадзяжу зьвестак;
- да ўсіх крокаў галасаваньня будуць дэталёвыя інструкцыі, як выканаць лічбавую гігіену, каб засьцерагчы тых, хто ўнутры Беларусі, ці тых, хто езьдзіць у краіну;
- для людзей унутры Беларусі будзе дадзена асобнае рашэньне, каб яны паўнавартасна маглі ўдзельнічаць у выбарах, але пры гэтым з дадатковай абаронай ад таго, каб рэжым мог даведацца пра гэты ўдзел праз даступныя яму інструмэнты кантролю за інтэрнэт-трафікам;
- пры галасаваньні ўсе зьвесткі будуць абараняцца такім чынам, каб немагчыма было ідэнтыфікаваць пэрсанальныя зьвесткі ўдзельнікаў.
19 траўня, напярэдадні выбараў у Каардынацыйную раду, у Варшаве адбудзецца адмысловая канфэрэнцыя. Палітычныя групы сустрэнуцца са сваімі выбарнікаамі, каб падзяліцца плянамі і стратэгіямі. Канфэрэнцыю ў жывым этэры пакажа YouTube-канал Каардынацыйнай рады.
На выбары ў Каардынацыйную раду ідуць 12 сьпісаў кандыдатаў. Іхныя праграмы апублікаваныя на старонцы.
1. «Салідарнасьць», 21 чалавек, лідэры — Георгі Дзьмітрук і Яўген Вільскі;
2. «Воля», 20 чалавек, Вадзім Кабанчук;
3. «Эўрапейскі выбар», 34 чалавекі, Аляксандар Дабравольскі;
4. «Наша справа», 14 чалавек, Роза Турарбекава;
5. «Закон і Правапарадак», 20 чалавек, Аляксандар Азараў;
6. «Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі», 13 чалавек, Надзея Нортан;
7. «Незалежныя беларусы», 17 чалавек, Максім Шабуцкі;
8. Блёк Пракоп’ева-Ягорава, 34 чалавекі, Вадзім Пракоп’еў і Андрэй Ягораў;
9. Каманда Латушкі і рух «За свабоду», 46 чалавек, Павал Латушка і Юры Губарэвіч;
10. «Хопіць баяцца!», 14 чалавек, Тацяна Мартынава;
11. «Краіна для жыцьця», 17 чалавек, Віталь Савюк;
12. «Моладзевы наступ», 15 чалавек, Лізавета Пракопчык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі ў КР зьявіцца моцная апазыцыя да Ціханоўскай, дык замежныя партнэры ня будуць ведаць, каго слухаць, — КласкоўскіАгітацыя доўжыцца па 25 траўня. Выбары ў КР пачнуцца 25 траўня і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 траўня. Першыя вынікі будуць аб’яўлены не пазьней за 29 траўня. На падачу і разгляд скаргаў закладзены пэрыяд з 29 траўня па 8 чэрвеня. А канчатковыя вынікі выбараў абвесьцяць 8 чэрвеня.
Першае паседжаньне Каардынацыйнай рады 3-га склiканьня адбудзецца 15 чэрвеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рукамі мы рабіць нічога ня будзем». Хто і як падлічыць галасы на выбарах у Каардынацыйную раду