Юрыдычны камітэт парлямэнту Грузіі за 67 сэкундаў разгледзеў і падтрымаў закон аб «іншаземных агентах» і перадаў на разгляд 14 траўня ў сэсійнай залі.
Як паведаміў праект Радыё Свабода «Эхо Кавказа», разгляд у юрыдычным камітэце прадугледжваў толькі рэдакцыйныя праўкі.
14 траўня кіроўная партыя «Грузінская мара» плянуе разгледзець і зацьвердзіць у трэцім чытаньні законапраект «Аб празрыстасьці іншаземнага ўплыву».
Праціўнікі гэтага закону сабраліся каля парлямэнту на акцыю пратэсту ўвечары 12 траўня і правялі там ноч.
Раніцай паліцыя затрымала 20 пратэстоўцаў. У Міністэрстве ўнутраных спраў Грузіі сьцьвярджаюць, што грамадзян затрымалі за дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне патрабаваньням паліцыі, якая заклікала пратэстоўцаў разысьціся цягам 5 хвілін.
Сярод затрыманых два грамадзяніны ЗША і адзін — Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грузінская паліцыя прымяніла гумовыя кулі супраць грамадзян, якія працягваюць пратэставаць супраць закону аб «іншаземных агентах»17 красавіка парлямэнт Грузіі ўхваліў у першым чытаньні праект закону «Аб празрыстасьці іншаземнага ўплыву». Пратэсты працягнуліся і ў наступныя дні. Апазыцыя імкнецца да поўнага скасаваньня закону і яго абмеркаваньня.
Прыхільнікаў законапраекту пратэстоўцы называюць прыхільнікамі Расеі. Найперш гэта кіроўная партыя «Грузінская мара».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Грузіі пратэсты супраць закону «аб замежных агентах». Спэцназ ужыў пярцовы газ