Гэтую інфармацыю газэце пацьвердзіў Пшэмыслаў Новак, прэс-сакратар Нацыянальнай пракуратуры.
«Пасьля таго, як год таму ўрад закрыў усе пераезды на Падляшшы, там дзейнічае як чыгуначны пераезд, так і аўтамабільны і пасажырскі пераезд», – нагадвае польскае выданьне.
Як паведаміў каардынатар спэцслужбаў і новы кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Сямоняк, упершыню Шмыт прыехаў у Беларусь у якасьці турыста ў чэрвені 2023 года. Другі раз, у траўні гэтага года, ён пакінуў краіну, каб атрымаць палітычны прытулак у Беларусі.
«Абедзьве паездкі засталіся па-за ўвагай польскіх спэцслужбаў», – адзначае «Rzeczpospolita».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля выпадку са Шмытам прэм’ер Польшчы ініцыяваў камісію для расьсьледаваньня ўплываў Беларусі і Расеі6 траўня Томаш Шмыт выступіў у прэс-цэнтры беларускага дзяржаўнага агенцтва БелТА. На брыфінгу ён падпісаў заяву аб адстаўцы, заявіў, што папрасіў абароны ў беларускіх уладаў, і выказаўся ў падтрымку палітыкі афіцыйнага Менску. Свае дзеяньні ён патлумачыў нязгодай з палітыкай і дзеяньнямі ўладаў Польшчы.
Прэм’ер Польшчы Туск заявіў, што Шмыт даўно супрацоўнічаў зь беларускімі ўладамі. Туск падкрэсьліў, што выпадак з уцёкамі судзьдзі Шмыта нельга недаацэньваць, бо той меў непасрэдны доступ да былога міністра юстыцыі, «які меў доступ да сакрэтных дакумэнтаў, да якіх ніякая выведка не павінна мець доступу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што польскага дэзэртыра Чэчку забілі, і прыставіў да зьбеглага судзьдзі Шмыта ахову