У дакумэнце агаворана прадастаўленьне Украіне кансультацый на працягу 24 гадзін пасьля патэнцыйнай агрэсіі супраць краіны. Аднак, як адзначае Welt, дамова выключае прамы ўдзел салдат ЭЗ у баявых дзеяньнях супраць Расеі. Брусэль абяцае Украіне працяг паставак сьмяротнай і несьмяротнай зброі, працяг навучаньня салдат, дапамога ў рэфармаваньні сэктара бясьпекі, падтрымку ў разьмініраваньні краіны і супрацоўніцтва ў супрацьдзеяньні гібрыдным пагрозам і кібератакам.
Дакумэнт таксама прадугледжвае, што памер фонду дапамогі Украіне ў 2024 годзе дасягне 5 мільярдаў эўра. У далейшым ён можа быць павялічаны ў залежнасьці ад патрэб украінскай арміі і магчымасьцей краін ЭЗ.
Па дадзеных Welt, пакуль толькі сем дзяржаў ЭЗ пагадзіліся даць Украіне гарантыі бясьпекі: Нямеччына, Данія, Францыя, Італія, Фінляндыя, Нідэрлянды і Латвія. Яшчэ восем краін адмаўляюцца заключыць пагадненьні: Славаччына, Вугоршчына, Харватыя, Баўгарыя, Кіпр, Ірляндыя, Аўстрыя, Мальта. Швайцарыя і Турцыя таксама не пагадзіліся заключыць дамову.
На дадзены момант Брусэль абмяркоўвае ўмовы дамовы з Кіевам, дакумэнт плянуецца падпісаць не пазьней за пачатак ліпеня. Чакаецца, што гэтыя гарантыі будуць дзейнічаць да таго часу, пакуль Украіна не далучыцца да ЭЗ і NATO.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За паўгода служба «Адно вакно» атрымала больш за 500 запытаў ад беларусаў з 22 краінаў сьвету