Як паведаміў «Позірку» галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка, з адпаведнай ініцыятывай яна выступіла ў відэазвароце да ўдзельнікаў дыскусіі «Другая анэксія: паступовае паглынаньне Беларусі Расеяй», якая прайшла 9 траўня ў цэнтры расейскіх і эўразійскіх дасьледаваньняў імя Дэвіса згаданай ВНУ.
Паводле слоў Ціханоўскай, постсавецкі рэгіён «часта разглядаецца праз прызму інтарэсаў Крамля». «Дакладнае разуменьне нашых каштоўнасьцяў, культуры, нацыянальных прыярытэтаў пайшло б на карысьць прыняцьцю рашэньняў і доўгатэрміновым адносінам ЗША з Беларусьсю», — сказала лідэрка.
Яна падкрэсьліла недапушчальнасьць успрыняцьця Беларусі як «дзяржавы — спадарожніка Расеі».
Ціханоўская заявіла пра важнасць прызнаныя дэмакратычных сіл у якасьці «легітымнай палітычнай сілы», а таксама пра неабходнасьць «сумесных дзеяньняў па аднаўленьні дэмакратыі ў Беларусі», што павінна захаваць незалежнасьць краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская прапанавала стварыць у Гарвардзе стыпэндыю для беларусаў імя Алеся БяляцкагаАкрамя гэтага, палітык выступіла за прыцягненьне РФ да адказнасьці «за незаконныя дзеяньні па паглынаньні Беларусі» і адмову ад прызнаньня пагадненьняў, падпісаных «нелегітымным дыктатарам Лукашэнкам з Крамлём пасьля 2020 года».
Вячорка адзначыў, што ў арганізаванай у Гарвардзкім унівэрсытэце дыскусіі прынялі ўдзел намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта, прадстаўнік па замежных справах Валерый Кавалеўскі, намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Эўропы і Эўразіі Крыстафэр Сміт, былы амбасадар ЗША ў Беларусі (2003–2006) Джордж Альберт Крол і асацыяваная прафэсарка паліталёгіі ва ўнівэрсытэце Тафтса (ЗША) Аксана Шэвель.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Атмасфэра як у сэрыяле „Чарнобыль“» — беларускага студэнта Гарварду не ўзялі ў выбарчую камісію