Бухгальтарка з Баранавічаў скрала з рахункаў кліентаў амаль паўмільёна рублёў

Ілюстрацыйнае фота

Падрабязнасьці расказалі ў Сьледчым камітэце.

За год зь невялікім бухгальтарка з Баранавічаў вывела з рахункаў некалькіх юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў 484 тысяч рублёў. Як высьветліў Сьледчы камітэт, 28-гадовая жанчына пакутавала на гульнявую залежнасьць.

З 2022 году, выкарыстоўваючы прамы доступ да рахункаў кліентаў, яна здымала зь іх грошы, якія прагульвала ў онлайн-казіно. Залежнасьць была настолькі моцная, што часам жанчына гуляла ўсю ноч, трацячы на сон толькі каля дзьвюх гадзін.

У ходзе расьсьледаваньня высьветлілася, што раней яна пазычыла ў двух знаёмых 13 тысяч рублёў, якія пасьля таксама прагуляла ў казіно.

У выніку гульняманцы прад’явілі абвінавачаньне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу, а саму яе ўзялі пад варту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эўропе затрымалі падазраваных у выкраданьні каштоўных кніг зь бібліятэк