Як гаворыцца ў заяве БДІПЧ ад 23 красавіка, Літва запатрабавала не ўключаць у назіральную місію грамадзян некаторых краін – удзельніц АБСЭ.
«Абавязаньне запрашаць назіральнікаў з усіх іншых дзяржаў АБСЭ для назіраньня за нацыянальнымі выбарамі зьяўляецца ключом да літары і духу дыялёгу, на якім заснавана АБСЭ, і відавочнае выключэньне іншых дзяржаваў-удзельніц з удзелу ў назіраньні супярэчыць абавязаньням АБСЭ», — гаворыцца ў заяве БДІПЧ.
Як паведамляе брусэльскі карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк, Літва не пажадала бачыць сярод назіральнікаў БДІПЧ прадстаўнікоў Беларусі і Расеі.
«Прычына, чаму БДІПЧ ня будзе назіраць за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Літве ў найбліжэйшыя выхадныя, палягае ў тым, што Літва адмовілася ад „назіральнікаў“ ад Беларусі і Расеі і БДІПЧ стала на бок Масквы і Менску», — напісаў Рыкард Юзьвяк у Х.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія даходы задэкляравалі кандыдаты ў прэзыдэнты Літвы- 12 траўня ў Літве адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць 8 чалавек, у тым ліку дзейны прэзыдэнт Гітанас Наўседа і дзейная прэм’ерка Інгрыда Шыманіце (адзіная жанчына з 8 кандыдатаў).
- Беларусь не запрашала назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЭ для назіраньня за «адзіным днём галасаваньня» ў лютым 2024 году. Тады арганізацыя выказала занепакоенасьць і шкадаваньне з гэтай нагоды.