За пасаду прэзыдэнта ў Літве змагаюцца восем кандыдатаў.
У Літве пачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах прэзыдэнта і рэфэрэндуме аб легалізацыі двайнога грамадзянства.
За пасаду прэзыдэнта ў Літве змагаюцца восем кандыдатаў:
- дзейны прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа,
- дэкан юрыдычнага факультэту Ўнівэрсытэту Вітаўта Вялікага Дайнюс Жалімас,
- дзейная прэм’ер-міністарка Інгрыда Шыманіце,
- адвакат Ігнас Вегеле,
- колішні міністар абароны Літвы Гедрымас Эглінскас,
- лідэр Партыі працы Андрус Мазуроніс,
- доктар Эдуардас Вайткус,
- лідэр партыі «Зара Нёмана» Рэмігіюс Жэмайтайціс.
Асноўны дзень выбараў прэзыдэнта Літвы – 12 траўня. Другі тур, калі ён спатрэбіцца, адбудзецца 26 траўня.
Адначасова з выбарамі праходзіць і рэфэрэндум аб легалізацыі двайнога грамадзянства. Прапануюць дазволіць двайное грамадзянства ў выпадку, калі чалавек мае грамадзянства дружалюбнай Літве краіны.