5 траўня МНС паведаміў пра пажар на прадпрыемстве ў Салігорскім раёне Менскай вобласьці.
Падразьдзелы Міністэрства надзвычайных сытуацый «працуюць па паведамленьні аб пажары ў будынку на тэрыторыі Старобінскага торфабрыкетнага заводу», паведаміла 5 траўня прэс-служба ведамства.
Адзначаецца, што ў тушэньні пажару задзейнічана «восем аўтацыстэрнаў, аўталесьвіца і штаб».
«Таксама прыцягнутая добраахвотная пажарная каманда прадпрыемства», — гаворыцца ў паведамленьні.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых на пажары няма.
Пазьней МНС паведаміла, што ў будынку, які знаходзіцца на рамонце, загарэлася транспартэрная стужка. Вагонь ахапіў абшар у 300 кв.м.
Ведамства запэўнівае, што пажар не паўплываў на тэхналягічныя працэсы на прадпрыемстве. Прычыну пажару высьвятляюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі заявілі аб складаным пажары, які перайшоў з украінскай тэрыторыі. Ва Ўкраіне такой інфармацыі няма