Меркаваны тэрмін рэалізацыі праекту, які стане агульнай базай усіх міжгародніх, прыгарадных і гарадзкіх маршрутаў з дакладным раскладам і адсочваньнем вольных месцаў, — 2025 год. Паводле дзяржтэлебачаньня, пасажыр зможа замовіць і аплаціць паездку онлайн у любы час, чэк будзе ў смартфоне.
Юры Супрановіч, дырэктар ДП «Сталічны транспарт і сувязь», расказаў, што распрацоўка мабільнага дадатку для маршрутных таксі нацэленая на павышэньне ўзаемадзеяньня іх службаў з апэратарамі перавозак пасажыраў.
«На дадзены момант узьнікаюць рознагалосьсі ў сувязі з адсутнасьцю агульнай мэтадалёгіі працэсу», — адзначыў Супрановіч.
Паводле ягоных слоў, новае прыкладаньне дасьць магчымасьць вывучаць актуальнасьць пасажырапатоку, апэратыўна зьмяняць маршрутную сетку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У сеціва трапілі зьвесткі кліентаў беларускага сэрвісу «Атлас» па продажы квіткоў на аўтобусы і маршруткі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці бясьпечна лятаць самалётамі «Белавія» пасьля ўводу санкцый? Расказваюць былыя супрацоўнікі кампаніі