У Берасьці новы масавы суд за акцыі пратэсту 2020 году
У судзе Ленінскага раёну Берасьця 3 траўня пачалі судзіць адразу чатырох чалавек паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу («Удзел у масавых беспарадках»). На лаве падсудных Уладзіслаў Вашчынчук, Вадзім Анціпаў, Станіслаў Дубоўскі, Мікалай Воран.
Як піша праваабарончы цэнтар «Вясна», Станіслава Дубоўскага затрымалі ў канцы сьнежня 2023 году, калі ён вырашыў вярнуцца на сьвяты ў Беларусь з Польшчы, дзе жыў ужо больш за год. Яго затрымалі дома сілавікі ў поўным рыштунку, а потым запісалі відэа.
Справу разглядае Аляксандар Семянчук, на рахунку якога мінімум 34 палітычныя прысуды.
На Берасцейшчыне да гэтага часу працягваюцца масавыя суды за ўдзел у акцыях пратэсту. Так, напрыклад, за апошні месяц вынесьлі прысуды ўжо 17 жыхарам Баранавічаў, а на 7 траўня ў Баранавіцкім судзе заплянаваны суд над 8 чалавекамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 2 траўня: па «палітычных» артыкулах судзяць дваіх прадпрымальнікаўПалітвязьня Андрэя Лапаціна асудзілі да 4 гадоў калёніі за данаты
У Менскім гарадзкім судзе 22 красавіка агучылі прысуд палітзьняволенаму Андрэю Лапаціну — 4 гады калёніі агульнага рэжыму.
Судзьдзя Сьвятлана Чарапанава прызнала яго вінаватым у «фінансаваньні экстрэмісцкай дзейнасьці» паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса.
Андрэя затрымалі на пачатку траўня 2023 году, калі ён прыехаў зрабіць перадачу свайму брату Максіму Лапаціну, затрыманаму ў справе Мачулішчаў. Да гэтага мужчына жыў у Літве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 16 красавіка: палітвязьню Гусеву дадалі яшчэ адзін год зьняволеньняСьледчы камітэт распачаў спэцвядзеньне супраць актывіста Ежы Грыгенчы — яго зьбіраюцца судзіць завочна
53-гадоваму Ежы Грыгенчу інкрымінуюць ч. 1 арт. 361-4 КК («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»). і арт. 368 КК («Абраза прэзыдэнта»).
Мужчыну запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсьці ва Ўпраўленьне СК па Горадзенскай вобласьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 26 красавіка: Былой журналістцы Catholic.by Аксане Ючкавіч прысудзілі 3 гады «хатняй хіміі»