Характарыстыка становішча журналістыкі ў Беларусі падаецца «Рэпартэрамі бязь межаў», якія штогод складаюць рэйтынг свабоды прэсы, у абзацы з Расеяй і Туркмэністанам, дзе таксама ўжо шмат гадоў назіраюцца вялікія праблемы ў гэтай сфэры.
«Расейская дзяржава (162-е месца) правяла свой крыжовы паход супраць незалежнай журналістыкі, больш за 1500 журналістаў уцяклі за мяжу пасьля ўварваньня ва Ўкраіну. Рост Расеі на два месцы ва Ўсясьветным індэксе свабоды прэсы ў 2024 годзе абумоўлены падзеньнем у іншых краінах, ён хавае падзеньне глябальнага бала ў сьпісе журналістаў і СМІ. Азначэньне журналістаў „іншаземнымі агентамі“ або „непажаданымі“ працягнулася, а таксама журналістаў працягваюць адвольна трымаць у турмах.
Двума яе канкурэнтамі за самы нізкі рэйтынг у рэгіёне „Эўропа і Цэнтральная Азія“ зьяўляюцца Беларусь (167-е месца), урад якой перасьледуе журналістаў на падставе барацьбы з „экстрэмізмам“, і Туркмэністан (175-е месца), чый прэзыдэнт мае неабмежаваную ўладу і забараняе ўсе незалежныя справаздачы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Герой без імя, аўтар бяз прозьвішча». Тры гісторыі беларускіх журналістаў, якія сышлі з прафэсііТаксама вельмі нізка ў рэйтынгу, пераважна праз закон «аб іншаземных агентах», зроблены на расейскі ўзор, упала Грузія — яна страціла ажно 26 месцаў і цяпер знаходзіцца на 103-й пазыцыі. Паказьнікі Азэрбайджану таксама ўпалі, краіна знаходзіцца на 164-м месцы. Перад выбарамі прэзыдэнта ўлады перашкаджалі працы журналістаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Грузіі працягваюцца пратэсты супраць закону аб «замежных агентах». Дэманстранты ідуць маршам па праспэктах ТбілісіВялікі скачок за год зрабіла Ўкраіна, якая паднялася адразу на 18 пазыцый і цяпер займае 61-ы радок. Улады сталі меней умешвацца ў працу СМІ, хоць і ня могуць гарантаваць свабоду прэсы на тэрыторыях, якія акупавала падчас вайны Расея. У параўнаньні зь мінулым годам колькасьць забойстваў журналістаў скарацілася.
Верхнія радкі займаюць тры скандынаўскія краіны — Нарвэгія, Данія і Швэцыя. Але агулам у Эўрапейскім зьвязе назіраюцца спробы абмежаваць свабоду мэдыяў. Такія спробы назіраюцца з боку кіроўных партыяў у Вугоршчыне (67), Славаччыне (29), Грэцыі (88), Італіі (46) і на Мальце (73).
Назіраецца змаганьне палітычных інтарэсаў у дзяржавах, якія прэтэндуюць на ўваходжаньне ў ЭЗ — Босьніі і Герцагавіне (81), Сэрбіі (98) і Альбаніі (99).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніякай дыктатуры ў нас быць ня можа — на яе няма рэсурсаў». Чаму таталітарная Беларусь асуджана на пераменыВельмі нізка ў рэйтынгу, непадалёк Беларусі, цяпер месьціцца Турэччына (158), там працягваюць саджаць журналістаў у турму. Улады намагаюцца кантраляваць палітыку рэдакцыі і цэнзураваць матэрыялы.
Становішча прэсы істотна палепшылася ў Польшчы (47) і Баўгарыі (59), якія падняліся адпаведна на 10 і 12 радкоў.
На апошніх месцах знаходзяцца Афганістан, Сырыя і Эрытрэя. Агулам у сьпісе 180 краін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН прызнала затрыманьне журналіста Ігара Лосіка парушэньнем міжнароднага права