Паводле паведамленьня мясцовай прэсы, 32-гадовы альпініст загінуў 1 траўня ў швайцарскіх Альпах.
Мужчына пасьлізнуўся і ўпаў у прорву глыбінёй больш чым у 100 мэтраў, перад гэтым яго на засьнежаным полі ўбачыў супрацоўнік чыгункі, які затым заўважыў яго адсутнасьць. FM1 удакладніў, што загінулы — грамадзянін Беларусі, які даўно жыў у Нямеччыне.
Трагедыя адбылася на вяршыні Зёнціс.
Сьведка неадкладна апавясьціў службу авіявыратаваньня. Пошукі далі плён — цела альпініста знайшлі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына заблукаў на гары. Затым ён пасьлізнуўся на сьнезе і ўпаў у прорву глыбінёй больш чым у сто мэтраў. Сьцьвярджаецца, што чалавек меў недастатковую для такіх гор экіпіроўку.
Як стала вядома адмыслоўцам, альпініст быў дрэнна экіпіраваны. Усе абставіны ягонай гібелі высьвятляе паліцыя кантону Апэнцэль Аўсэрходэн.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У славацкіх Татрах, падчас уцёкаў ад мядзьведзя, загінула беларуска ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Эльбрусе загінуў беларус. Ім аказаўся спартовы функцыянэр